На iPhone прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўстаноўлены толькі адзін мабільны дадатак. Пра гэта выданню Axios распавяла крыніца ў Белым доме, перадаюць інфармагенцтвы.

Трамп актыўна вядзе свой Twitter, таму на яго смартфоне ўсталяваны толькі кліент гэтай сацсеткі. Адзначаецца, што iPhone кіраўніка амерыканскай адміністрацыі мае мноства абмежаванняў. Напрыклад, на ім схаваная большасць стандартных праграм, а таксама забаронена загружаць праграмы з крамы AppStore.
Акрамя таго, крыніцы распавялі, што ў Белым доме усімі сіламі спрабуюць загрузіць графік Трампа, каб ён менш глядзеў тэлевізар і пісаў у Twitter. Хоць сам прэзідэнт ЗША патрабуе, каб яму давалі больш вольнага часу.
У сакавіку паведамлялася, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў выкарыстоўваць iPhone. Да гэтага ён карыстаўся Samsung Galaxy S3, які перастаў атрымліваць абнаўленні бяспекі ў 2015 годзе. Меркавалася, што ён здасць свой гаджэт пасля інаўгурацыі, аднак і пасля ўступлення на пасаду прэзідэнт не здрадзіў сваім звычкам.
У ходзе перадвыбарчай кампаніі Трамп заклікаў байкатаваць прадукцыю Apple, бо карпарацыя адмовілася ўзламаць па запыце ФБР iPhone тэрарыста, які забіў 14 чалавек і раніў яшчэ 21 у будынку цэнтра для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў каліфарнійскім Сан-Бернардзіна ў снежні 2015 года.
Папярэднік Трампа Барак Абама аддаваў перавагу прыладзе BlackBerry з абмежаваннем шэрагу функцый, аднак пазней ён таксама змяніў апарат на iPhone.
-
Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары