Грамадства7070

На выступ Газманава, Лешчанкі і Вараб’ёва на Дзень Рэспублікі ўлады Магілёва патрацяць $84 тысячы 

Расейскі сьпявак Алег Газманаў, фота: sputnik.by

Беларускі музыка Алег Хаменка назваў запрашэньне расейскіх музыкаў на Дзень Незалежнасьці ў Магілёве нонсэнсам.

Пра выступленьне ў Магілёве расейскіх артыстаў на Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня першым паведаміў сайт, які апублікаваў дакумэнт аб ганарарах расейскім сьпевакам.

Згодна з дакумэнтам, на іх выступ выдзелена 156 600 рублёў (больш за 84 тысячы даляраў).

Дырэктар філярмоніі: быў тэндэр

Аўтар публікацыі акцэнтуе ўвагу, што сродкі на арганізацыю канцэрту і аплату артыстам бюджэтныя, і ставіць пытаньне, чаму на Дзень беларускай незалежнасьці запрошаныя менавіта Алег Газманаў, Леў Лешчанка і Аляксей Вараб’ёў.

У Магілёўскай філярмоніі пацьвердзілі сапраўднасьць апублікаваных дакумэнтаў. Яе дырэктар Дзяніс Шаблінскі ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды сказаў, што выбіралі сьпевакоў, зыходзячы зь фінансавых магчымасьцяў абласнога бюджэту і ўмоваў тэндэру. Паводле суразмоўцы, сьпіс тых артыстаў, якіх зьбіраліся запрасіць з Расеі на сьвяточны канцэрт, поўніўся дзясяткам прэтэндэнтаў.

На пытаньне, чаму выбралі Лешчанку, Газманава і Вараб’ёва, творчасьць якіх не зьвязаная зь беларускай дзяржаўнасьцю, суразмоўца адказаў, што ніхто лепей за Лешчанку ня выканае песьню «Дзень Перамогі» і дадаў: «А чаму летась быў запрошаны на канцэрт Ёсіф Кабзон?»

На пытаньне, чаму запрасілі сьпевакоў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіны праз наведваньне імі Крыму, анэксію якога Расеяй не падтрымлівае Беларусь, Дзяніс Шаблінскі адказаў, што шукаць «палітычнай падкладкі» ў іх выступе ў Магілёве ня варта, бо яе няма.

Шаблінскі дадаў, што на канцэрце будуць выступаць і беларускія артысты. Але на іх выступ не прадугледжваецца правядзеньне абавязковага тэндэру, як для іншаземцаў, патлумачыў ён.

Дырэктар Магілёўскай філярмоніі зазначыў, што выступленьне Лешчанкі, Газманава і Вараб’ёва адбудзецца не на сьвяткаваньні 750-годзьдзя Магілёва, а на ўрачыстасьці, прымеркаванай да Дня Незалежнасьці.

Хаменка: гэта нонсэнс

Гурт «Палац» ня будзе ўдзельнікам магілёўскіх урачыстасьцяў. Лідэр гурту Алег Хаменка ведае пра сытуацыю з запрашэньнем у Магілёў расейскіх музыкаў. Камэнтаваць яе ён ня стаў, адзначыў толькі, што афіцыйны Дзень Незалежнасьці мае аддаленае дачыненьне да дзяржаўнасьці Беларусі. Выбраную дату сьвяткаваньня суразмоўца назваў памылкай.

«Зь першай, галоўнай, памылкі цягнецца безьліч іншых, якія даводзяць сытуацыю ня толькі да відавочнага нонсэнсу, але і катастрафічнага. На крывым жа падмурку ня можа быць роўнага дома», — патлумачыў сваю пазыцыю Алег Хаменка.

Каментары70

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне23

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста ў нас шапіто скончылася». У Белдзяржцырку патлумачылі, чаму вымушаныя шукаць адразу 15 супрацоўнікаў7

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў3

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?3

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне23

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць