Спорт22

Сотні заўзятараў «Ювентуса» пацярпелі падчас цісканіны ў Турыне

Каля тысячы чалавек атрымалі раненні ў Турыне ў ноч на нядзелю, пасля таго як прагляд футбольнага матчу скончыўся цісканінай, перадае ВВС.

Некалькі тысяч заўзятараў назіралі на плошчы Сан-Карла за простым эфірам фіналу Лігі чэмпіёнаў: «Ювентус» гуляў супраць «Рэала» у Кардыфе.

Незадоўга да канца матчу (да заканчэння другога тайма заставалася каля 10 хвілін) пачуліся некалькі гучных хлапкоў - мяркуючы па ўсім, хтосьці з заўзятараў падарваў петарды, - і ў натоўпе пачалася паніка.

Людзі рынуліся з цэнтра плошчы Сан-Карла, аточанай паліцэйскімі бар'ерамі, да якіх прыціснула гледачоў, што стаялі па перыметры.

Па меншай меры два чалавекі, атрымалі сур'ёзныя траўмы, у тым ліку сямігадовы хлопчык - у яго пашкоджанні галавы і грудной клеткі.

Многія атрымалі раненні, калі павалілася агароджа перад уваходам на падземную паркоўку.

У некаторых балельшчыкаў «Ювентуса» інцыдэнт выклікаў балючыя ўспамінах аб катастрофе на стадыёне «Эйзел» у Брусэлі 1985 года, калі 39 фанатаў-італьянцаў загінулі, пасля таго як на іх абрынулася сцяна трыбуны перад фіналам Кубка Еўропы супраць «Ліверпуля».

Каментары2

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць