Афіша33

12 чэрвеня — прэзентацыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі

У выдавецтва «Лімарыус» выходзіць Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі ў двух тамах. Гэта самае поўнае выданне напісанага выдатным пісьменнікам: вершы, паэмы, проза, артыкулы, лісты.

У збор твораў уключаны таксама пераклады, у тым ліку пераклады санетаў Уільяма Шэкспіра, якія ў свой час сталі значнай падзеяй у літаратурным жыцці Беларусі.

Уклаў Збор твораў Дубоўкі супрацоўнік Нацыянальнай біблятэкі Беларусі Дзмітрый Давідоўскі.

Каментары да твораў пісалі Давідоўскі і паэт, гісторык літаратуры, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль. Аўтар прадмовы — таксама паэт (а дакладней — паэтка) і кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч.

Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі выходзіць у серыі «Галасы Айчыны». Раней у гэтай серыі былі выдадзены двухтомнік Ларысы Геніюш, а таксама тамы паэтаў-эмігрантаў Алеся Салаўя, Уладзіміра Дудзіцкага і Янкі Юхнаўца.

Прэзэнтацыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі адбудзецца 12 чэрвеня ў галерэі Tut.by (пр.Дзяржынскага, 57, 9-ты паверх). Гэта будынак бізнэс-цэнтру Omega Tower каля станцыі метро «Міхалова». Пачатак а 19-й.

Кніга выдадзена выключна для падпісчыкаў, але на прэзэнтацыю запрашаюцца ўсе ахвотныя. Будзе спяваць Алесь Камоцкі, будуць гучаць вершы Дубоўкі, выступяць цікавыя людзі, якія маюць дачыненне да выдання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў32

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

Пасля атакі на НПЗ у Ніжагародскай вобласці кіроўцы сталі ў чэргі2

На беларускіх дарогах ставяць новыя, больш бяспечныя адбойнікі2

Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў32

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць