Культура1111

На ратушы ў Шклове адкрылі дошку пра Магдэбурскае права

У Шклове на будынку ратушы ўсталявалі інфармацыйную шыльду пра часы Магдэбурскага права. На ёй згадваюцца ўладальнік Шклова Ян Хадкевіч, з чыёй ініцыятывы Стэфан Баторы надаў шклоўцам прывілей на самакіраваньне ў 1574 годзе, а таксама кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІІ, які пацьвердзіў гэтае права ў 1762 годзе.

Ва ўрачыстым адкрыцьці шыльды 2 чэрвеня бралі ўдзел прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і вучні гімназіі, якая месьціцца ў адрэстаўраванай ратушы. Пра адкрыцьцё дошкі пісала раённая газэта «Ўдарны фронт», рэпартаж паказала мясцовае тэлебачаньне.

«Мы даўно плянавалі адзначыць наданьне Шклову Магдэбурскага права і ўсталяваць дошку пра яго. Зь ім у гісторыі гораду зьвязаныя дзьве даты, якія і пазначаныя на ёй. Ратуша ў нас — адзін з сымбаляў гораду, помнік архітэктуры і гісторыі», — сказаў супрацоўнік аддзелу ідэалягічнай працы райвыканкаму.

Паводле шклоўскага краязнаўца Аляксандра Грудзіны, мясцовая ўлада не запрасіла на ўрачыстасьць тых, хто прапанаваў усталяваць на ратушы такую шыльду. Ідэя абмяркоўвалася ў 2015 годзе з удзелам прадстаўнікоў грамадзкасьці, улады і гісторыкаў.

«Праігнаравалі нас, нібыта мы ізгоі нейкія», — сказаў краязнаўца.

Зьяўленьне шыльды пра Магдэбурскае права Грудзіна лічыць падзеяй знакавай, і ня толькі для Шклова.

«Я ня раз праводзіў экскурсіі ля ратушы, і людзі нярэдка пыталіся — а што такое Магдэбурскае права? — кажа ён. — Некаторыя настойвалі, што яно існавала ў Эўропе і да нас ня мела ніякага дачыненьня. Таму адна справа — сказаць пра тыя часы і прывілей на самакіраваньне, а другая — яшчэ паказаць шыльду, на якой напісана пра той гістарычны пэрыяд».

Шыльда пра тое, што Шклоўская ратуша — помнік архітэктуры 18 стагодзьдзя

Паводле краязнаўцы, часы Магдэбурскага права былі часамі росквіту Шклова. У другой палове 17 стагодзьдзя па эканамічным патэнцыяле ды колькасьці насельніцтва Шклоў займаў сёмае месца ўва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім:

«Гэта настолькі Магдэбурскае права паспрыяла дабрабыту гарадзкой гаспадаркі. Такую багатую ратушу ўзьвялі ж ня проста так».

Доўгі час будынак шклоўскай ратушы быў у заняпадзе. У 1980-х гадах хацелі яго зьнесьці. Аляксандар Грудзіна кажа, што быў сярод тых, хто ратаваў помнік архітэктуры.

«Мы зьбіралі подпісы, выступалі на канфэрэнцыях, пісалі ў Савет міністраў тагачаснай БССР. Пазыцыя грамадзтва ўратавала ратушу. Пазьней узяліся за яе аднаўленьне, — кажа краязнаўца. — Ратушу ў Шклове аднавілі першай у Беларусі. Гэта потым ратушы адбудавалі ў Менску і Магілёве, адрэстаўравалі ў Нясьвіжы. А першай была шклоўская».

Аляксандар Грудзіна кажа, што ў суботніках на аднаўленьні ратушы браў удзел Аляксандар Лукашэнка.

«Можна казаць, што аднаўленьне ратушы стала ягоным абавязкам перад землякамі. Цяпер вось ратуша будзе з шыльдай, на якой пазначаныя гістарычныя асобы, дзякуючы якім у Шклова быў магдэбурскі пэрыяд гісторыі».

У 2015 годзе ў шэрагу райцэнтраў Магілёўшчыны абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы праводзіла сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады ды грамадзкасьці на тэму «Магдэбурскія традыцыі на Магілёўшчыне». На іх гаварылі пра папулярызацыю традыцый гісторыі эўрапейскага самакіраваньня. Плёнам гэтых сустрэчаў сталі інфармацыйныя дошкі, якія ўсталявалі ў Чэрыкаве, Чавусах, Бялынічах і цяпер — у Шклове.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН10

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць