Ежа1515

Скандынавія можа ўзначаліць сусветную «харчовую рэвалюцыю»

Планктон, багавінне і ядомыя казуркі былі ў меню, калі 30 мая прэм'ер-міністры Фінляндыі, Швецыі, Даніі, Ісландыі і Нарвегіі сустрэліся ў Эўстэволе, што на паўднёвы захад ад горада Берген у Нарвегіі. Яны выступілі з ініцыятывай пад назвай Nordic Solutions (Паўночныя Рашэнні), якая накіраваная на дасягненне мэтаў устойлівага развіцця ААН на працягу 2030 года, піша EUObserver.

norden.org

Міністры абедалі ў намёце каля даследчай станцыі Эўстэвол, адным з найбуйнейшых і найбольш развітых еўрапейскіх даследчых цэнтраў па вывучэнні рыб і аквакультуры. У якасці страў ім падавалі малюскаў, гадаванага палтуса і смажаных мучнікоў — усё прыгожа сервіраванае з кветкамі і ядомымі хваёвымі іголкамі.

А пасля міністрам паказалі басейн, у якім жыве агромны 20-гадовы палтус Сафія. У натуральным асяроддзі самкі палтуса рэдка дасягаюць свайго максімальнага памеру і вагі да 300 кілаграм.

Пакуль увесь свет думае аб тым, як захаваць папуляцыю разнастайных рыб, нарвежцы працуюць над прынцыпова новым метадам яе гадавання. Першыя вынікі нарвежскага даследавання паказваюць, што гадаваны палтус патэнцыйна можа стаць асновай для новага бізнэсу ў Нарвегіі, які знаходзіцца ў пошуку шляхоў для развіцця з-за паніжэння значэння нафтавай прамысловасці. Існуе думка, што Скандынавія ўвогуле можа стаць на чале харчовай рэвалюцыі і зрабіцца своеасаблівай «Крамянёвай далінай» у вобласці «ежы будучыні».

«Мы можам рабіць так, каб рыба размножвалася толькі асобінамі жаночага полу. А самкі палтуса вырастаюць значна большымі за самцоў», — патлумачыў адзін з даследнікаў у Эўстэволе. Рыба таксама можа быць генетычна сканструяваная такім чынам, што яна будзе не ў стане размножвацца, што прадухіляе збоі ў экасістэме ў выпадках, калі мадыфікаваная рыбіна выпадкова трапіць у акіян. Такім чынам, можна будзе лёгка і танна задаволіць патрэбы свету ў натуральнай рыбе без шкоды для жывой прыроды.

Таксама ўвагу міністраў звярнулі на тое, што ў сённяшнім свеце сельская гаспадарка з’яўляецца адной з найбуйнейшых крыніц забруджвання прыроды і зменаў клімату. Адпаведна, вядуцца пошукі новых прадуктаў харчавання, прамысловая вытворчасць якіх не наносіла б такой шкоды прыродзе. Такімі з’яўляюцца ядомыя мучнікі, што ўтрымліваюць шмат пратэіну і ўжо выкарыстоўваюцца для харчавання. 

Цяпер людзі ядуць зашмат мяса, цукру, солі, але замала рыбы і гародніны. Трэба змяняць гэтую тэндэнцыю, лічаць навукоўцы. Укараненне спажывання штучна гадаванай рыбы, малюскаў і казурак дазволіла б, на іх думку, як палепшыць экалогію, так і паспрыяць больш здароваму харчаванню насельніцтва планеты.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак5

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак5

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць