Усяго патроху44

Што за прозьвішча: Арамнаў?

Прозьвішча Арамнаў рэдкім не назавеш. Яно — эксклюзіўнае. Іншага Арамнава, апроч нашага асілка, у інтэрнэце няма, у тэлефонных даведніках сталіц Менску, Кіева ды Масквы няма. Найбольш блізкае слова знаходзім у чуваскай мове, дзе «арăм» азначае «жонка, замужняя жанчына».

Прозьвішча Арамнаў рэдкім не назавеш. Яно — эксклюзіўнае. Іншага Арамнава, апроч нашага асілка, у інтэрнэце няма, у тэлефонных даведніках сталіц Менску, Кіева ды Масквы няма. Пашуковікі пры спробе знайсьці якога‑небудзь Арамнава, але не Андрэя, разгублена прапануюць «выправіць памылку».

Найбольш блізкае слова знаходзім у чуваскай мове, дзе «арăм» азначае «жонка, замужняя жанчына».

У чуваскага клясыка, паэта Мішшы Сеспеля (так у Вікіпэдыі — Мішша) ёсьць прысьвячэньне чуваскай жанчыне: «Чаваш арамне».

Далейшыя пошукі заводзяць у слоўнік сакральных вэдычных словаў, сярод якіх «аарам, аарама» — адпачынак, спакой, вольны час.

Таксама даволі рэдкае прозьвішча, вядомае ў расейскім напісаньні як «Арямнов», але паходжаньня не расейскага. Мяркуецца, што яно этымалягічна можа быць зьвязанае з агульным імём аранін — гэтак, арамамі або аранамі, у XV—XIX стагодзьдзях называлі ўдмуртаў. Зноў жа сьляды вядуць да чувашоў або татараў, дзе «ар» значыць — удмурт.

Ня ў прыклад часьцейшае прозьвішча Арманаў, якое выводзіцца ад казахскага імя Арман.

Таму ня выключана, што этымалёгію прозьвішча трэба шукаць ня ў рэдкіх мовах, а ў «чалавечым чыньніку» спрацаванай работніцы пашпартнага стала.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць