Спорт

Міліцыя просіць заўзятараў прыходзіць загадзя

20 жніўня а 20‑й гадзіне на сталічным стадыёне «Дынама» пройдзе таварыскі матч між зборнымі Беларусі й Аргентыны. Пропуск гледачоў будзе пільным і пачнецца а 18‑й.

20 жніўня а 20‑й гадзіне на сталічным стадыёне «Дынама» пройдзе таварыскі матч між зборнымі Беларусі й Аргентыны.

Чакаецца, што пахвалець за сваю каманду прыйдуць каля 40 тысяч менчукоў.

Пропуск гледачоў будзе пільным і пачнецца а 18‑й. Менавіта да гэтага часу, а не за паўгадзіны да пачатку, сталічныя праваахоўнікі й раяць прыходзіць аматарам футболу. Бо інакш ля ўсіх чатырох уваходаў вырастуць чэргі.

На стадыён ня пусьцяць заўзятараў нападпітку. Зрэшты, пранесьці на трыбуны не атрымаецца ніякага пітва, якога б мацунку і ў якой бы тары яно не было. Спаталіць смагу пры патрэбе можна будзе ў спэцыяльных крамках на тэрыторыі стадыёну.

Аўтамабілістам жа ў дзень гульні ня лішне перакваліфікавацца ў пешаходаў, каб у пошуках парковачнага месца не спазьніцца на самае цікавае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць