Свет1919

У Польшчы дазволілі выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах

Сейм Польшчы прыняў законапраект, які дазваляе выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах. Сушаныя расліны канопляў будуць імпартавацца з-за мяжы, прэпараты на іх аснове будуць вырабляцца ў аптэках, пацыенты, у сваю чаргу, змогуць атрымліваць іх па рэцэпце лекара, паведамляе Радыё Польшча.

Перад галасаваннем старшыня камісіі Сейма па пытаннях аховы здароўя ад партыі «Права і справядлівасць» Томаш Лятас паведаміў, што пацыенты змогуць выкарыстоўваць прэпараты на аснове канопляў ужо на працягу некалькіх месяцаў пасля ўступлення законапраекта ў сілу.

«Ужо цяпер я магу заявіць, што на працягу першых месяцаў пасля ўступлення законапраекта ў сілу наша камісія разгледзіць яго практычны бок. Пакуль што гаворка ідзе пра імпарт. Вядома ж, у выпадку, калі ў будучыні будзе такая неабходнасць, мы гатовыя разгледзець і іншыя падыходы. Мы адкрытыя да гэтага. Пакуль што, тым не менш, мы прыйшлі да высновы, што дастаўка сыравіны з-за мяжы — гэта самы бяспечны і хуткі спосаб», — адзначыў Томаш Лятос.

За прыняцце паправак да закона аб супрацьдзеянні наркаманіі прагаласавалі 440 дэпутатаў, двое былі супраць, адзін устрымаўся.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову9

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць