Грамадства33

Беларускія танцы на балконах і даху пад украінскі «Pianoбой». Прэзентавалі першую несур’ёзную канстытуцыю часткі Мінска

Артыкул № 10 канстытуцыі Новай Баравой апавяшчае: кожны мае права зладзіць канцэрт прама ў сябе ў двары. І дэбютная для квартала вечарына ўжо адбылася: пад адкрытым небам на Цэнтральнай плошчы тут выступіў папулярны ўкраінскі гурт «Pianoбой».

За эмацыйнымі спевамі і тэатралізацыяй артыстаў назіралі з пляцоўкі каля невялікага амфітэатра, з тэрас, праз расчыненыя вокны і нават з дахаў. Жыхары святкавалі нараджэнне сваёй уласнай канстытуцыі ў яе непасрэдным дзеянні. Добра, калі дваровы фармат канцэртаў цяпер падхопяць і іншыя арганізатары, бо ён трапіў у самае сэрца людзей: танчылі не толькі дзеці, але і дарослыя з пажылымі парамі. У сябе ў двары, з суседзямі ды сябрамі, быццам гэта было агульнае вялікае свята.

Зміцер Шураў

«Мы некалькі разоў у жыцці гралі «на раёне», праўда, ва Украіне ўжо даўно так не выступалі: у асноўным, практыкуем сольнікі ў залах, на фестывалях ці зялёных тэатрах. Мне здаецца, што такі «камерны» фармат выступаў — гэта вельмі крута і цікава, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад першага мінскага канцэрта лідар «Pianoбой» Зміцер Шураў. — Мяне заўсёды адштурхоўвала ў вялікіх гарадах, асабліва постсавецкіх, што людзі нейкія непрыязныя, не ведаюць адзін аднаго, жывуць, як у мурашніку. Вельмі спадзяюся, што жыхарам гэтага раёна атрымаецца стварыць сваю асаблівую атмасферу».

Новая Баравая стала першым мінскім раёнам, жыхары якога напісалі свае жыццёвыя законы і сталі ініцыятарамі стварэння несур'ёзнай канстытуцыі ўсяго Мінска. Правілы тычацца курэння пры дзецях, веласіпеднага руху, колькасці раслін і нават абавязацельства ўсміхацца ў ліфце суседзям. Цяпер збор такіх вось інструкцый працягваецца і ў «старых» сталічных раёнах. Калі назбіраецца больш за тысячу гісторый, свет убачыць гумарная канстытуцыя ўсяго горада: жыхары сталіцы і турысты змогуць карыстацца ёй, каб даследаваць кварталы Каменнай Горкі ці вучыцца размаўляць на адной мове з мясцовымі з Чыжоўкі.

Як гэта было — у відэа

Чытайце таксама: «У Шабанах няма п’яных людзей, таму што ўсе бухаюць на іншых раёнах». Правілы жыцця мінскіх кварталаў

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць