Адзін з самых вядомых удзельнікаў кааператыўнага руху ў СССР прадпрымальнік Арцём Тарасаў памёр у сябе дома ў Маскве ад пнеўманіі. Пра гэта «Расійскай газеце» паведамілі крыніцы, якія ведалі бізнэсмэна.
Калі ён захварэў, то спрабаваў лячыцца самастойна. Але не выйшла. Сябар Арцёма Тарасава, які прынёс яму лекі, выявіў, што прадпрымальнік сканаў.
Арцём Тарасаў у 1989 годзе стаў вядомы як першы савецкі легальны мільянер. Ён атрымаў заробак у тры мільёны рублёў ад свайго кааператыва «Тэхніка». У тым жа годзе як віцэ-прэзідэнт Саюза кааператараў прапанаваў выпускаць штотыднёвую газету - з яе пасля вырас ВД «Коммерсант».
У 1991-93 гадах ён знаходзіўся ў Лондане, затым вярнуўся ў Маскву і зноў стаў дэпутатам Дзяржаўнай думы. Падаваў заяўку на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 1996 годзе, аднак не быў зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Пасля гэтага зноў з'ехаў у Лондан і вярнуўся адтуль толькі ў 2003 годзе. Летась вылучаўся ў дэпутаты Дзярждумы ад партыі «Яблык» у Краснаярскім краі. У Тарасава былі розныя кампаніі - ад шлюбнага агенцтва і фірмы па рамонце электронікі да авіякампаніі і цэха па агранцы алмазаў.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары