Літаратура66

Сяргей Прылуцкі. Джаз

Яны пазнаёміліся ў інтэрнэце:
яна западала на По й Фэрлінгеці,
любіла кароткія стрыжкі й спагеці —
і ён павёўся на гэты мікс...

Яны пазнаёміліся ў інтэрнэце:
яна западала на По й Фэрлінгеці,
любіла кароткія стрыжкі й спагеці —
і ён павёўся на гэты мікс.
Іх лёгкі флірт перарос у нешта,
што апісаў яшчэ Байран і рэшта.
Ні на каго не зважалі й канечне ж
клалі на тое што будзе пасьля.
Жыцьцё пралятала даўгім лімузынам
па трасе іх лёсаў, чорным бэнзынам
палала каханьне ў душы, што бяз спыну
імчала за прывідны небакрай.
Няраз уцякалі з бацькоўскае клеткі
пакуль іх школьныя адналеткі
стваралі ілюзію шчасьця ды зрэдку
глядзелі зайздросьліва ў іхны бок.

Яны былі парай, гарачаю парай
у паравозе адчаю, дзе мары —
найлепшае паліва й сьвет ва ўгары
лабае імкліва-шалёны біт.
Адзін аднаго вывучалі як карту
на геаграфіі, каардынаты
важнейшых мясьцінаў шукаючы ўпарта
калі ў адпачынак зьяжджалі бацькі.

Былі быццам музыка «Радыёхэду».
Ўбіралі ў сябе адмысловыя веды,
у Білі Бэроўза і Кастанэды
спраўджаючы свой сынтэтычны рай.
Да ранку сядзелі на ускраінах дахаў
лічылі, бы пацеркі, ўласныя страхі,
і вецер прыносіў няісныя пахі
з краінаў якіх не было і няма.

І вось аднойчы прыйшла паштоўка
ад сябра з Рыму, пісаў: «Сяброўка,
ад суму дохну! Зьбірай тусоўку
і аўтаспынам кіруй сюды!»
Вандроўка выйшла суцэльным трыпам:
іх падабрала сямейка хіпі.
Пранесьліся зь імі па ўсёй Эўропе
дрэйфуючы са сквоту ў сквот.

Чужыя краіны — суцэльны лас-вэгас:
там граеш ва-банк, закладаючы эпас
уласных афёр і дзівацтваў, каб херас
жыцьця не зрабіўся вадой.
Спачатку ішло ўсё нібы па сцэнары:
абчысьціўшы касу ва ўроцлаўскім бары
рванулі ў нутро кантынэнту, дзе ў стара-
імпэрскай сталіцы ўзялі Гранд Палас.

А потым былі скандынаўскія ф’ёрды.
Купіўшы пад Осла старэнькага «Форда»
ў рыбарскай правінцыі некалькі содняў
жылі як ніколі яшчэ не жылі.
Ім сонца блішчэла халоднаю рыбай.
Ўзьбярэжжам хадзілі анёлы — іх німбы
сьвяціліся ў мяккім сутоньні нібы
малыя рухомыя маякі.

Яны толькі ў Рыме ўвайшлі ў фазу
напраўду дзікага трансу й джазу —
іх сябра адкінуўся ад перадозу
і ўсе наклаліся хто як мог.
Нонстоп ужывалі таблеткі й траўку,
штодня распадаючыся на кавалкі,
забіўшы на ночы, на дні і на ранкі,
бо смутак хвалямі біў цераз край.

Калі не трымае не сьвеце нічога,
ты дзёрзка гуляеш у д’ябла і бога.
Яны разумелі што кайф ненадоўга,
ды хуткая лепш за павольную сьмерць.
Узыход раскрываў свой чырвоны веер
калі на сустрэчнай ўляцелі ў трэйлер.
Напэўна і іхні нябесны Геймер
стаміўся ад гэтай гульні.

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць