Навука і тэхналогіі2424

Чаму праграмістаў-жанчын менш, чым мужчын?

8 жніўня Google звольніў Джэймса Дэймара, аўтара нашумелага дакладу пра гендарны склад кампаніі, «за парушэнне карпаратыўнай этыкі». Аўтар службовай справаздачы напісаў, што «магчымасці мужчын і жанчын часткова адрозніваюцца з біялагічных прычын».

«Гэтыя адрозненні могуць тлумачыць, чаму ў тэхналагічным сектары і ў кіраўніцтве жанчыны не прадстаўленыя ў роўнай ступені [з мужчынамі], — гаворыцца ў справаздачы. — Нам трэба перастаць успрымаць адрозненні паміж мужчынам і жанчынай як сэксізм».

Даклад нарабіў нямала шуму, а сам Дэймар пасля звальнення заявіў, што атрымаў нямала прыватных паведамленняў ад супрацоўнікаў Google з падтрымкай свайго пункту гледжання і падзякай за тое, што не пабаяўся закрануць настолькі «палітычна некарэктную» тэму.

Дырэктар Google Сундар Пічаі сказаў, што тэму дакладу можна абмяркоўваць, аднак здагадкі аўтара абразлівыя.

Кіраўніцтва кампаніі прадказальна адгукнулася заявамі аб прыхільнасці да палітыкі гендарнай роўнасці. У звароце да супрацоўнікаў кіраўнік Google Сундар Пічаі напісаў, што аўтар тэксту «перайшоў мяжу» і што ён «распаўсюджвае шкодныя гендарныя стэрэатыпы ў кампаніі».

Нядаўна прызначаная віцэ-прэзідэнт кампаніі Даніэла Браўн выказалася, што разнастайнасць і цікаўнасць да працы работнікаў — «гэта ключавы элемент нашага поспеху як кампаніі» і Google будзе змагацца за гэта сёння, заўтра і штодня.

Крыху статыстыкі

Статыстычна ў найбуйнейшых карпарацыях Крэмніевай даліны жанчын-праграмістаў сапраўды значна менш, чым мужчын.

У Google толькі 19% праграмістаў — жанчыны, пры тым, што ў цэлым у кампаніі жанчын 31%. Падобная сітуацыя ў Apple — 23% супраць 32%, і ў Facebook — 17% супраць 33%.

Прычын можа быць некалькі. Напрыклад, брытанская статыстыка кажа, што многія студэнткі факультэтаў дакладных навук па сканчэнні ўніверсітэтаў не працуюць па спецыяльнасці — такіх значна больш, чым мужчын.

У прыватнасці, даследаванне брытанскага Каралеўскага хімічнага таварыства і Цэнтра рэсурсаў для жанчын у 2015 годзе паказала, што на першым годзе навучання 72% студэнтак выказваюць жаданне працягваць працу па спецыяльнасці па сканчэнні курсу. Але па сканчэнні вучобы колькасць жадаючых падае да 37%. У студэнтаў мужчынскага полу гэтыя паказчыкі — 61% і 59% адпаведна.

На думку даследчыкаў, за час падрыхтоўкі да абароны доктарскай дысертацыі значная колькасць жанчын прыходзіць да трох высноў: акадэмічная праца непрывабная, для дасягнення поспеху прыйдзецца пераадолець непрапарцыйна вялікую колькасць перашкод і прыйдзецца пайсці на занадта вялікія ахвяры.

Магчыма, справа не толькі ў гэтым: напрыклад, вялікае даследаванне «Elephant in the Valley», прысвечанае гендарным праблемам Крэмніевай даліны, выявіла, што 84-м працэнтам жанчын, якія там працуюць, калегі выстаўлялі прэтэнзіі ў тым, што тыя паводзяць сябе «агрэсіўна» і «занадта напорыста».

«Гендар — гэта канструкт, які адлюстроўвае не столькі біялогію, колькі сацыяльную сістэму грамадства, — мяркуе навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута міграцыі і гендарных праблем Аксана Маргунова. — І калі ў прынцыпе роўнасць у адукацыі жанчын і мужчын — гэта наогул нешта вельмі новае, то роўнасць паміж жанчынамі і мужчынамі ў асобных прафесіях — гэта, напэўна, справа будучыні».

Мы чакаем пераменаў!

У шмат якіх заходніх карпарацыях існуюць спецыяльныя праграмы для дапамогі жанчынам у руху па кар'ернай лесвіцы і абароне іх інтарэсаў. Але часам яны выглядаюць як механічнае напаўненне працоўных калектываў жанчынамі са спадарожнымі гэтаму заявамі аб гендарнай справядлівасці і інвестыцыі значных сродкаў у гендарнае раўнапраўе.

Гадавы заробак у 41 мільён даляраў, як у кіраўніцы карпарацыі Oracle Сафры Катц, — добрая нагода ўсміхнуцца.

Так што жанчын-праграмістаў у Крэмніевай даліне, мабыць, будзе няшмат яшчэ нейкі час. З іншага боку, не ўсё так дрэнна.

У спісе найбагацейшых кіраўнікоў кампаній Fortune 500, які складаецца выданнем Forbes, чатыры самыя высокааплатныя жанчыны кіруюць тэхналагічнымі кампаніямі.

Кіраўніца Oracle Сафра Катц у 2016 годзе зарабіла амаль 41 мільён даляраў. Больш за 30 мільёнаў атрымала кіраўніца Hewlett Packard Маргарэт Уітман, амаль столькі ж — Вірджынія Рамэцці з IBM, 27 мільёнаў зарабіла былая кіраўніца Yahoo Марыса Маер.

А што ж Джэймс Дэймар? Наўрад ці Джуліян Асандж, які прапанаваў яму працу пасля звальнення з Google, зможа плаціць столькі ж.

Каментары24

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі45

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі45

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць