Навука і тэхналогіі99

Новая крыніца энергіі вынайдзена дзякуючы распрацоўкам амерыканскіх вайскоўцаў

Амерыканскія вайскоўцы распрацавалі цуда-парашок, нават маленькая жменя якога, кантактуючы з вадой, здольная выпрацаваць вялікую колькасць энергіі.

Рашэнне прыйшло да навукоўцаў у выніку шчаслівай выпадковасці. У ходзе аднаго з эксперыментаў даследчай лабараторыі амерыканскай арміі навукоўцы змяшалі нанагальванічны парашок на аснове алюмінію з вадой і сталі сведкамі неімаверна бурнай рэакцыі: вада пачала вельмі моцна бурліць. Пры далейшым даследаванні высветлілася, што рэакцыя стала прадуктам гідролізу, у выніку якога вада раскалолася на малекулы кіслароду і вадароду.

Раней алюміній ужо ўжываўся для атрымання вадароду, але для запуску такога працэсу быў неабходны каталізатар у выглядзе тэмпературы, хімічных кампанентаў ці электрычнасці.

Новы нанаматэрыял зрабіў магчымым ажыццяўленне гідролізу без усялякіх дабавак і дадатковых уздзеянняў звонку. Проста насыпаеш парашок у ваду і атрымліваеш энергію. Пры гэтым рэакцыя адбываецца вельмі хутка.

Навукоўцы падлічылі, што такім чынам з 1 кілаграма парашка можна вырабіць 220 кілават энергіі ўсяго за 3 хвіліны. Уражвае, ці не праўда? У ходзе лабараторных тэстаў навукоўцы сабралі невялікую радыёкіраваную мадэль танка і аснасцілі яе гідролізным рухавіком на аснове новага матэрыялу. Даследчыкі ўпэўненыя, што эфектыўнасць парашка ў будучыні можна будзе павялічыць як мінімум удвая.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма5

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць