Свет33

Паліцыя Каталоніі: Барселонскі тэрарыст забіты

Як паведамляе La Vanguardia, сёння каталонская паліцыя забіла чалавека з «поясам шахіда» ў Субіратсе, што за 53 км ад Барселоны. Ім можа быць Юнес Абуякуб, які пратараніў мікрааўтобусам натоўп у Барселоне. Паводле інфармацыі газеты, паліцыя пацвярджае гэтыя звесткі.

Момант паліцэйскай аперацыі. Фота La Vanguardia.

Менавіта 22-гадовы Абуякуб, выхадзец з Марока, які жыў у горада Рыполь, мяркуе паліцыя, быў за рулём фургона, які 17 жніўня ўрэзаўся ў натоўп на пешаходнай вуліцы Рамбла ў Барселоне, забіўшы 13 чалавек.

Абуякуб здолеў уцячы з месца здарэння, і ад таго часу яго не маглі знайсці. Меркавалі нават, што яму ўдалося выехаць у іншую краіну.

Толькі сёння, паведамляе газета, яго ўдалося выявіць у гарадку Сан Садурні д'Аноя, дзякуючы супрацоўніцтву грамадзян. Сусед пабачыў, як чалавек, падобны да Абуякуба, выходзіць з дому. І кінуўся наўцёкі, калі яго запыталі, што ён тут робіць. Пра гэта паведамілі паліцэйскаму патрулю. Адразу ж разгарнулася аперацыя.

Раней галоўным падазраваным лічылі 17-гадовага Мусу Укабіра, але ён, відаць, толькі арандаваў фургон, скарыстаўшыся дакументамі свайго старэйшага брата.

Цела Укабіра выявілі сярод пяці зламыснікаў, застрэленых паліцыяй у той самы дзень пасля яшчэ аднаго тэракта-наезда ў каталонскім горадзе Камбрылс. Там яны наехалі сваім аўтамабілем на групу пешаходаў, забіўшы жанчыну і параніўшы яшчэ шэсць чалавек.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве10

Навукоўцы дадалі ў бетон чалавечыя фекаліі. Вынік здзівіў9

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп3

Школе ў Навагрудку прысвоілі імя Язэпа Драздовіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць