Гісторыя1515

Пра што пісалі ў газеты жыхары Заходняй Беларусі ў 1937 годзе

Віленскія беларускія газеты прысвячалі шмат месца лістам чытачоў з розных куткоў Заходняй Беларусі. Гэтыя лісты былі голасам свядомых беларусаў тае пары. З іх можна даведацца, пра што марылі нашы людзі, аб чым клапаціліся і аб чым радаваліся, за што балела іх сэрца восемдзесят, дзевяноста год таму…

Моладзь любіць чытаць

в. Гароднікі, каля Квасоўкі, Горадзенскага пав. Моладзь у нас вельмі ахвотна бярэцца за чытаньне сваіх беларускіх кніжак і часапісаў. Ня так даўно шмат хто ў нас выпісаў «Шлях Моладзі», а таксама і «Хрысьціянскую Думку». На жаль, яны да нас прыходзяць вельмі неакуратна, а некаторыя нумары дзесьці зусім гінуць. Сярод моладзі ёсьць так-жа вялікія імкненьні і ахвота да свае беларускае арганізацыі моладзі. Дзеля гэтага трэба было б падумаць і старацца нанова легалізацыі статуту, каб усё-ж мець сваю арганізацыю.

Z.

Шпуляк (сеткаўка) на вёсцы

«Шлях Моладзі», №7, ліпень 1937 года.

в. Гулічы, Ляхавіцкай вол., Баранавіцкага пав. Год таму назад моладзь нашай вёскі са складак купіла сетку і шпуляк (мяч). У-ва ўсе сьвяточныя дні і вольныя гадзіны адбываюцца гульні, у каторых прыймаюць удзел ня толькі маладыя хлопцы і дзяўчаты, але нават і старэйшыя сяляне. Адны гуляюць, іншыя так сачаць за гульнёй, гутараць, жартуюць. Наагул шпуляк выклікае вялікае зацікаўленьне. Заўсёды пры ім кіпіць жыцьцё; зьбіраецца да 70 асоб, што на вёску з 60 хатамі даволі шмат. Гуляць у шпуляка мы навучыліся ўжо добра. Часам прыходзяць паглядзець на нашыя гульні людзі і з суседніх вёсак. Паміж іхніх адгалосаў не бракуе і такіх заўваг: «Як яны могуць скакаць пасьля касы каля сеткі». Нашая ж моладзь пераконана, што так могуць гаварыць толькі людзі, каторыя ў сваім жыцьці ніколі не займаліся спортам.

Спартовец.

Шлях Моладзі, №7. Вільня, ліпень 1937 года.

Пісьмы з вёскі

«Сhryścijanskaja Dumka», №16, 20 верасня 1937 года.

Васіліны, Пастаўскі пав. Чытаючы «Хр. Думку», многа я знаходзіў у ёй зьмешчаных лістоў з вёсак, але з нашага кутка дагэтуль ня было нічога. Наша вёска разьбіта на хутары яшчэ прад вайной. Усе мы Беларусы і пераважна праваслаўныя. Жывём між сабой даволі згодна і гаворым, як праваслаўныя, так і каталікі толькі пабеларуску. Людзі нашы ў сьвятыні ходзяць мала, бо не разумеюць польскай і расейскай мовы. Па касьцёлах і цэрквах поўна людзей бывае толькі на фэстах. Народ наш агулам цёмны, а найбольш у гэтым вінавата духавенства, бо яно душой ад народу стаіць далёка. Паяўляюцца ў нас нават сэктанты баптысты і дураць людзям галовы. Ах, як-жа іншым у нас было-б жыцьцё, каб нас ды па сьвятынях навучалі Божага слова ў нашай роднай беларускай мове! Дасьць Бог — дачакаемся!

Chryścijanskaja Dumka, Nr. 14. Wilnia, 15 žniunia 1937 h.

Каментары15

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць