Бацькі пакінулі 11-гадовага хлопчыка на паўгадзіны ў машыне, а той здзейсніў ДТЗ. У аварыі ніхто не пацярпеў. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу сталічнай ДАІ.

Тут і ніжэй фота: ДАІ Мінска
Аварыя адбылася 29 жніўня каля 16.20.
«У адным з двароў 3-й вуліцы Шчорса 11-гадовы хлопчык, пакінуты ў салоне аўтамабіля Mazda Tribute прыкладна на 30 хвілін, сеў за руль, завёў машыну і ўрэзаўся ў прыпаркаваны Volkswagen», — распавялі ў ДАІ.

Пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары