У сталічнай школе забаранілі набываць беларускамоўны дзённік. Бацька пратэстуе
«Нашай Ніве» стала вядома пра такі выпадак у школе №151 у Фрунзенскім раёне.

Як нам распавёў бацька навучэнца школы, усяму класу даручылі набыць дзённікі на рускай мове. Аднак высветлілася, што ў Мінску беларускамоўных прадаюць колькі хочаш, а вось рускамоўных няма зусім.
Калі бацькі прапанавалі настаўніцы набыць дзённікі на беларускай мове, тая катэгарычна запратэставала і нават паабяцала адшукаць іх самастойна, раз бацькі не змаглі.
«Вось гэтая сітуацыя мяне ўжо абурыла. Мы вырашылі, што прынцыпова будзем набываць дзённік па-беларуску», — сказаў нам суразмоўца.
Мы спрабавалі звязацца з адміністрацыяй школы, каб атрымаць каментар, аднак пакуль што безвынікова.
Дарэчы, сёлета ў гэтай школе планавалі адкрыць першы клас з беларускай мовай навучання, але заяў, па словах адміністрацыі, «не назбіралася».
Беларускамоўныя дзённікі для школьнікаў, рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі ВОКЛАДКІ
-
Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Каментары