Свет3838

У Маскве шасцёра беларусаў збілі двух паліцэйскіх

Шасцёра грамадзян Беларусі збілі расійскіх паліцэйскіх, аднак былі затрыманыя. Пра гэта паведамляе Агенцтва гарадскіх навін «Масква».

Адзін з работнікаў гатэля выклікаў паліцыю на беларуса-дэбашыра.

«На месца прыбылі двое супрацоўнікаў паліцыі, якія заклікалі грамадзяніна не парушаць парадак. У адказ мужчына нецэнзурна аблаяў праваахоўнікаў, і тыя прынялі рашэнне затрымаць хулігана. Але мужчына пачаў аказваць супраціў і клікаць на дапамогу, і тады з пакоя гасцініцы выйшлі некалькі грамадзян, якія пачалі біць і адштурхоўваць супрацоўнікаў паліцыі», — паведаміла прэс-служба ГУ МУС па Маскве.

Паліцыянтам удалося затрымаць дваіх падазраваных. Астатнія разбегліся, аднак неўзабаве на тэрыторыі гатэля ўсё ж былі затрыманыя. Усе падазраваныя аказаліся прыезджымі з Беларусі.

У выніку шасцёра мужчын ва ўзросце ад 26 гадоў да 31 года былі дастаўлены ў міліцыю, на іх складзены адміністрацыйныя матэрыялы за дробнае хуліганства.

За напад на паліцэйскіх ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары38

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць