Свет3535

Акцёр Морган Фрымэн запісаў зварот з заклікам процістаяць расійскай пагрозе

Амерыканскі акцёр Морган Фрымэн запісаў відэазварот ад імя новай грамадскай арганізацыі «Камітэт у падтрымку расследавання Расеі». Фрымэн заклікаў Трампа абараніць краіну ад расейскай змовы з мэтай падрыву Амерыкі.

У ЗША з'явілася некамерцыйная няўрадавая арганізацыя «Камітэт у падтрымку расследавання Расеі» (Committee to Investigate Russia, CIR).

Відэаролік са зваротам ад імя арганізацыі запісаў амерыканскі акцёр і рэжысёр, уладальнік «Оскара» Морган Фрымэн.

«На нас напалі. Мы вядзём вайну», — кажа Фрымэн на першых секундах відэазапісу, апублікаванага на сайце і ў Twitter арганізацыі.

«Шматлікія пакаленні людзей змагаліся, абараняючы дэмакратыю. Зараз наша чарга. Паглядзіце, як Морган Фрымэн тлумачыць расійскі сцэнар па падрыве ЗША», — гаворыцца ў подпісе да роліка.

«Уявіце такі кінасцэнар: былы агент КДБ, раззлаваны тым, што яго Радзіма развалілася, задумвае помсту. Карыстаючыся хаосам і блытанінай, ён узбіраецца па кар'ернай лесвіцы ў постсавецкай Расіі і становіцца прэзідэнтам. Ён уводзіць аўтарытарны рэжым. А затым звяртае ўвагу на свайго заклятага ворага — Злучаныя Штаты. І як сапраўдны агент КДБ, ён выкарыстоўвае кіберзброю для нападу на дэмакратыю па ўсім свеце. Выкарыстоўваючы сацыяльныя медыя для распаўсюджвання прапаганды і лжывай інфармацыі, ён спараджае ў людзей у дэмакратычных грамадствах недавер да іх СМІ, да іх палітычных працэсаў і да іх суседзяў. І ён выйграе», — кажа Фрымэн.

«Гэты шпіён — Уладзімір Пуцін. І гэта не кінасцэнар», — працягвае акцёр.

Далей Фрыман заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа распавесці амерыканцам праўду, прызнаць умяшанне Расіі ў выбары 2016 года і, па прыкладзе папярэдніх пакаленняў, абараніць дэмакратыю і працягнуць барацьбу.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну104

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Новых пятрушак выпусцілі, хутка пасмяёмся». Боты як па метадычцы каментуюць вызваленне палітвязняў16

Як адрозніць грып ад прастуды і што за «ганконжскі» вірус?

Новая тэрапія дапамагла выратаваць 64% пацыентаў з невылечным ракам2

З'явіліся кадры падзення расійскага Ан-22 у вадасховішча9

МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек5

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну104

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць