Здарэнні22

У Гомелі ўнук забіў сваю 81-гадовую бабулю з-за заўвагі

Жорсткае збіццё 81-гадовай жанчыны адбылося ў яе кватэры па вуліцы Жамчужнай у Гомелі. Паводле матэрыялаў следства, руку на родную бабулю падняў яе ўнук з-за таго, што яна зрабіла яму заўвагу, піша Tut.by.

Раней неаднаразова судзімы гамяльчанін, у тым ліку за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, спадзяваўся, што следства не высветліць прыкмет гвалтоўнай смерці. Асабліва спадзяваўся на той факт, што напярэдадні вечарам, перад збіццём, пенсіянерка сама звалілася з канапы і рассекла патыліцу.

Але вынікі судова-медыцынскай экспертызы паказалі: незадоўга да смерці пацярпелай было нанесена больш за два дзясяткі удараў па розных частках цела, прычыніўшы множныя пераломы рэбраў з пашкоджаннем лёгкіх, паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў.

Таксама высветлілася, што абвінавачваны неаднаразова збіваў блізкіх сваякоў маці, родную сястру і брата. Здаралася, біў і суседзяў па пад'ездзе. Справа накіравана пракурору для перадачы ў суд. За ўчыненне наўмыснага забойства з асаблівай жорсткасцю заведама старой мужчыну пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі або вышэйшая мера пакарання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску49

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў45

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема8

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску49

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць