Усяго патроху33

Google з космасу знайшоў Леніна ў лесе

Праз амаль чатыры дзесяцігодзьдзі Google Maps данёс да нашчадкаў пасланьне, пакінутае лесарубамі ў далёкім краі, на мяжы Казастану й расейскай Сібіры: «Леніну 100 гадоў». Гэта ня першы зямны экспанат у калекцыі дзівосаў, што відаць толькі зь нябёсаў.

Калі 38 гадоў таму ў далёкім казастанска-сібірскім памежжы лесарубы валілі роўнымі радамі агромністыя дрэвы, ці маглі яны разьлічваць на такую папулярнасьць сваёй нялёгкай працы?!. Цяпер жа дзякуючы спадарожнікавым здымкам Google’а твор лесарубнага мастацтва стаў вядомы на ўвесь сьвет. З высознага лесу, між дрэваў за паўсотні мэтраў ўвышкі высечаны 600-мэтровы надпіс: «Леніну 100 гадоў».

Зважаючы на зьмест, час і месца, цяжка ўявіць нешта іншае, як ідэалягічны заказ, выкананы паднявольнай працай. Гэтак і юбілей адзначылі, і ў цэнтар адрапартавалі, і мо нават амэрыканскіх шпегаў лесапісам уразілі. У часе халоднай вайны для варожых спадарожнікаў ня тое што надпісы — бутафорскія пляцоўкі запуску ядзерных ракет будавалі.

Тым часам, справа сібірскіх лесарубаў «жыве і перамагае». Сёньня на зямлі багата чаго робіцца ў разьліку на нябеснага гледча, і не з-пад палкі, а для забавы. Фігуркі жывёл, кругі на палях, жартаўлівыя і нават непрыстойныя малюнкі агромністых памераў. Вось толькі некалькі прыкладаў забаўных спадарожнікавых здымкаў, знойдзеных пільнымі карыстальнікамі.


Леніну 100 гадоў, Казастан


Ленін — Іожык, Расея


Найвялікшы лягатып Кока-колы ў сьвеце, Чылі


Партрэт, Турцыя


Адбітак пальца, Вялікабрытанія


Лягатып браўзэра Firefox, ЗША


Вітрувіянскі чалавек, Італія

Каментары3

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць