Трагедыя адбылася 15 верасня ў 18:30 на чыгуначным пераездзе аўтадарогі Бродніца — Юхнавічы ў Іванаўскім раёне.
22-гадовы кіроўца «Мэрсэдэса» выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора і з уключанай гукавой сігналізацыяй і сутыкнуўся з цеплавозам «М 62», што рухаўся у кірунку Брэста на калейцы Жабінка — Лунінец.
У выніку сутыкнення кіроўца і тры непаўналетнія пасажыры загінулі на месцы аварыі (2-гадовы хлопчык, 3-гадовая дзяўчынка, 16-гадовы хлопец). З траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу яшчэ 2 непаўналетнія пасажыра: 4-гадовая дзяўчынка і 15-гадовы хлопчык. 10 кастрычніка памёр падлетак, а 12 кастрычніка паступіла паведамленне, што а 5-й раніцы памерла 4-гадовая дзяўчынка, піша ДАІ Брэста.
Каментары