А за перамогу – 500 тыс. эўра. Пра гэта ў інтэрвію Спорт-Сегодня заявіў абаронца барысаўскага клюба абхазскага паходжаньня Анры Хагуш.
А за перамогу – 500 тыс. эўра.
Пра гэта абаронца БАТЭ Анры Хагуш заявіў у інтэрвію карэспандэнту Спорт-Сегодня.
Спыніўся Анры Хагуш і пра свае перамовы з расейскім "Шыньнікам".
Хагуш заўважае, што што ніколькі не шкадуе, што не ўдалося пагуляць за яраслаўскі клюб. "Зараз ён на апошнім месцы ў расейскім чэмпіянаце, а БАТЭ – у Лізе чэмпіёнаў".
Ня абышоў карэспандэнт sports.ru і узрост галоўнага трэнера БАТЭ – два дні таму Віктару Ганчарэнку споўніўся 31 год. І ён будзе самым маладым трэнерам за ўсю гісторыю Лігі чэмпіёнаў.
Анры Хагуш зазначае:
"Гэта проста выдатна, калі трэнер не нашмат старэйшы, чым гульцы. Ствараецца лёгкая атмасфэра, Віктар лепш разумее футбалістаў, зь ім можна пагутарыць на многія тэмы, апроч футбола. Але з дысцыплінай усё нармальна.
Павага да трэнера – ад першага дня. (…) Калі ня будзем слухаць яго, ня будзем трымаць дысцыпліну, то каманды ў нас папросту ня будзе".
Гулец зазначае, што калі яму паступіць прапанова зьмяніць грамадзянства, каб гуляць за беларускую зборную, то ён, напэўна, пагодзіцца.
"Наогул, рэзюмуе Анры Хагуш,
у мяне сёлета два сьвяты: выхад у Лігу чэмпіёнаў і абвяшчэньне незалежнасьці Абхазіяй [гулец родам з Абхазіі]. Гэта добры год!"
Поўны тэкст інтэрвію з Анры Хагушам
Сёньня таксама на сайце Спорт-Сегодня зьявіўся чарговы допіс у блогу галоўнага трэнера БАТЭ -- "Двухсэнсоўнасьць становішча".
Нагадаем, што БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў ужо ў сераду, 17 верасьня.У Мадрыдзе клюб згуляе з “Рэалам”. Трансьляцыя ў жывым эфіры на БТ у 21.45
Каментары