Свет22

У лесе пад Харкавам знайшлі цела аднаго з заснавальнікаў палка «Азоў»

У лесе ў Харкаўскай вобласці знайшлі цела вядомага ўкраінскага нацыяналіста, аднаго з заснавальнікаў палка «Азоў» Віталя Княжаскага (пазыўны Вітус). Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады ад Радыкальнай партыі Ігар Масійчук.

«Кажуць, самагубства. Быццам Вітус застрэліўся са стрэльбы. Не магу паверыць, не ўкладаецца ў галаве!» — адзначыў парламентарый. Ён дадаў, што загінулы нарадзіўся ў 1980 годзе ў горадзе Ізюм Харкаўскай вобласці, быў жанаты, меў дачку.

Масійчук паведаміў, што Княжаскі быў актывістам арганізацыі «Патрыёт Украіны». «Вясной 2014 га прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з сепаратызмам у Харкаве, дзе адзначыўся ў легендарным баі на Рымарскай вуліцы, пасля якога быў зноў арыштаваны (доўгі час знаходзіўся пад залогам і на маіх паруках), адзін са старшын першага складу батальёна «Азоў» (адказваў за ўзбраенне падраздзялення)», - сказаў ён.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі70

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны19

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах25

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць