Грамадства1111

Кіраўніца Белстата распавяла аб кур'ёзных момантах пробнага перапісу

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева распавяла на прэс-канферэнцыі аб кур'ёзных момантах пры адказах удзельнікаў пробнага перапісу ў Маладзечанскім раёне на пытанні перапісных лістоў, перадае БелТА.

Кіраўніца Белстата адзначыла, што ў асноўным пытанні ў перапісных лістах былі зразумелыя насельніцтву. Разам з тым цяжкасці ўзнікалі пры адказах на пытанні аб занятасці і сельгасдзейнасці. «У прыватнасці, адказваючы на пытанні па сельскагаспадарчай дзейнасці, удзельнікі пробнага перапісу казалі аб наяўнасці ў іх у гаспадарцы сабачак і коцікаў — маўляў, чаму іх не перапісалі, — сказала Іна Мядзведзева. — Такія адказы, вядома, не заносіліся ў апытальнік».

«Выкарыстанне планшэтаў прыводзіць да таго, што адказы тыпу «нацыянальнасць — эльф» (як гэта здаралася пры правядзенні перапісу насельніцтва ў Расіі падчас запаўнення перапісных лістоў на папяровых носьбітах) не прымаюцца праз электронны фармат апрацоўкі даных», — патлумачыла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Пробны перапіс насельніцтва прайшоў у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці з 2 па 13 кастрычніка. Гэта важны падрыхтоўчы этап перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Кіраўніца Белстата адзначыла, што выкарыстанне планшэтаў апраўдала сябе ў поўнай меры: запаўненне перапісных лістоў у электронным фармаце склала ў сярэднім каля пяці хвілін — гэта ў тры разы хутчэй, чым пры запаўненні перапісных лістоў на папяровых носьбітах.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся8

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 20

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць5

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся8

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць