Свет3434

Першыя пасля Каталоніі. У паўночных рэгіёнах Італіі праходзяць рэферэндумы

22 кастрычніка Венецыя і Ламбардыя на поўначы Італіі праводзяць рэферэндумы аб прадастаўленні гэтым рэгіёнам большай аўтаноміі ад Рыма.

Калі рэферэндум толькі рыхтаваўся, улады Венецыі хацелі сфармуляваць пытанне так, каб гаворка ішла не толькі пра аўтаномію, але і пра магчымую незалежнасць рэгіёна ад Італіі.

Але Канстытуцыйны суд краіны палічыў бы такое галасаванне недапушчальным.

Палітыкі вырашылі павесці сябе хітрэй і абвясціць рэферэндум менавіта пытаннем аўтаноміі.

Згодна з 116 артыкулам Канстытуцыі Італіі рэгіёны могуць патрабаваць ад Рыма большай аўтаноміі. Адпаведна, галасаванне з'яўляецца законным.

Чаго яны хочуць

У першую чаргу, большай фінансавай самастойнасці.

Абодва рэгіёны хочуць пакідаць вялікую долю заробленых грошай у сябе, а не адпраўляць іх у Рым у форме падаткаў.

Венецыя (яна ж Венета) і Ламбардыя — гэта самыя багатыя рэгіёны Італіі. Разам яны вырабляюць траціну ВУП краіны.

Губернатар Ламбардыі (галоўны горад — Мілан, сярод вядомых гарадоў Брэшыа, Кома, Бергама, Монца) Раберта Мароні заявіў, што таксама ўнясе прапанову аб змяненнях у канстытуцыю, каб атрымаць больш аўтаноміі ў сферы бяспекі і іміграцыі.

Насельніцтва Ламбардыі складае амаль 10 млн чалавек, што складае 1/6 усёй Італіі, а ВУП — каля 400 млрд еўра.

Насельніцтва Венецыі — 5 млн чалавек.

Губернатар Венецыі Лука Дзая таксама хоча атрымаць больш паўнамоцтваў для рэгулявання турыстычнай сферы.

Рэферэндумы ў Венецыі і Ламбардыі будуць кансультатыўнымі (гэта значыць іх вынікі ні да чаго не абавязваюць ўрад краіны).

Аднак Рыму будзе складана не лічыцца з меркаваннем 15-мільённага насельніцтва двух самых моцных з эканамічнага пункту гледжання рэгіёнаў.

Венецыя як Барселона

Штодня Венецыю наведвае 75 тысяч чалавек. Гэта больш, чым уласнае насельніцтва горада (яно складае 50 тысяч чалавек).

Гадавыя паказчыкі ўражваюць яшчэ больш. Кожны год паглядзець на італьянскую жамчужыну прыязджае больш за 25 мільёнаў турыстаў.

Некаторыя з іх вядуць сябе непрыгожа: ныраюць у каналы з мастоў, малююць графіці на старадаўніх дамах.

Муніцыпалітэт з цяжкасцю спраўляецца з тонамі смецця, якое пакідаюць аматары пікнікоў на венецыянскіх каналах.

У горадзе зачыняюцца так патрэбныя мясцовым жыхарам юрыдычныя канторы, медыцынскія офісы і звычайныя прадуктовыя крамы. На іх месцы вырастаюць гасцініцы.

У выніку мясцовыя жыхары - асабліва моладзь - пераязджаюць «на мацярык». Насельніцтва Венецыі імкліва старэе.

Вуліцы Венецыі апанавалі крамы вядомых брэндаў, сеткавыя кафэ і крамы, якія гандлююць таннымі сувенірамі, вырабленымі ў Кітаі. Венецыянскія майстры з іх унікальнымі, але нятаннымі вырабамі аказваюцца на ўзбочыне.

Каментары34

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі15

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў19

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць