У Стамбуле пачаўся суд над 11 праваабаронцамі. У ліку іх — па грамадзяніне Нямеччыны і Швецыі, а таксама кіраўнік турэцкага аддзялення «Міжнароднай амністыі».
Праваабаронцаў вінавацяць у прыналежнасці да «ўзброенай тэрарыстычнай арганізацыі» і дапамозе ёй. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення.
Усіх іх затрымалі на семінары, прысвечаным камп'ютарнай бяспецы.
Усяго пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе ў Турцыі арыштавалі 50.000 і звольнілі з працы 150.000 чалавек. Улады абвінавачваюць арыштаваных у прыналежнасці да сеткі гюленістаў. Праваабаронцы сцвярджаюць, што гэта проста кампанія застрашвання палітычных праціўнікаў.
Каментары