Грамадства

«Белавія» з 29 кастрычніка пераходзіць на зімовы расклад

ААТ «Авіякампанія «Белавія» ўводзіць новы расклад руху самалётаў з 29 кастрычніка 2017 года па 24 сакавіка 2018 года, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.

У зімовым сезоне будзе павялічаная колькасць рэйсаў з Мінска ў Варшаву. Да пяці рэйсаў у тыдзень па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах і суботах будзе дададзены шосты — па нядзелях.

Таксама плануецца павелічэнне колькасці рэйсаў па маршруце Мінск—Амстэрдам—Мінск. Цяпер паляцець у Амстэрдам і з Мінска, і назад авіякампаніяй «Белавія» можна будзе па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях.

Акрамя таго, авіякампаніяй запланаванае павелічэнне палётаў у аэрапорт Жукоўскі Маскоўскай вобласці. Замест 8 рэйсаў у тыдзень беларускі перавозчык будзе выконваць 11. На дадзены момант з Мінска ў Жукоўскі палёты выконваюцца адзін раз у дзень, у пятніцу — два разы. Другі рэйс у дзень будзе таксама дададзены па аўторках, чацвяргах і нядзелях.

Плануецца павелічэнне колькасці рэйсаў па маршруце Мінск—Стамбул—Мінск да пяці ў тыдзень. Паляцець у Стамбул з Мінска і назад авіякампаніяй «Белавія» можна будзе па панядзелках, аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.

З моманту старту зімовага раскладу авіякампанія спыніць выконваць палёты па маршруце Мінск—Тэгеран—Мінск.

Акрамя таго, у авіякампаніі нагадалі, што з 29 кастрычніка «Белавія» пераходзіць з вагавой канцэпцыі афармлення багажу на сістэму колькасці месцаў. Змены датычацца правілаў перавозкі рэгістраванага багажу, які здаецца ў багажнае аддзяленне пры рэгістрацыі на рэйс. Згодна з новай канцэпцыяй, кожны пасажыр авіякампаніі будзе мець права бясплатна перавезці: у бізнэс-класе — 2 месца багажу, вагой не больш за 32 кг кожнае; у эканамічным класе — 1 месца багажу вагой не больш за 23 кг; дзеці ад 2 да 12 гадоў — такая ж норма правозу рэгістраванага багажу, як для дарослых пасажыраў; немаўляты (да 2 гадоў) — 1 месца не больш за 10 кг плюс 1 дзіцячая складан вазок, або 1 пераносная калыска, або 1 дзіцячае аўтамабільнае крэсла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску83

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць