Навука і тэхналогіі1313

Расія пачала блакаваць усе ананімайзеры і TOR

У Расіі сёння ўступіў у сілу закон, які абавязвае ўладальнікаў VPN-сэрвісаў і так званых ананімайзераў зачыняць доступ да забароненых сайтаў — паведамляе BBC. Закон, падпісаны Пуціным у ліпені, паводле задумы стваральнікаў павінен закрануць усе вядомыя інструменты абыходу блакаванняў і дасягненні ананімнасці ў інтэрнэце, у тым ліку ананімны браўзэр Tor.

Мапа інтэнсіўнасці трафіку на еўрапейскіх вузлах TOR

«У Расіі ёсць 25-30 проксі- і VPN-сэрвісаў, папулярных у насельніцтва. Сярод іх — cameleo.ru, 2ip.ru і іншыя. Яны ўсе выказалі гатоўнасць выконваць закон», — сказаў выданню РБК кіраўнік Роскомнагляду Аляксандр Жараў.

Пры гэтым ён прызнаў, што ёсць яшчэ сотні тысяч дробных VPN-сэрвісаў, блакаваць якія значна складаней. «Але закон арыентаваны ў першую чаргу на найбольш папулярныя ў грамадзян сэрвісы», — адзначыў Жараў.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International пасля падпісання закона заявіла, што папраўкі сталі «сур'ёзным ударам па інтэрнэт-свабодзе» у Расіі.

Хто будзе Цэрберам?

Сачыць за выкананнем забароны будзе федэральная дзяржаўная інфармацыйная сістэма (ФГІС). Па запыце паліцыі Роскомнагляд будзе вызначаць правайдэраў, якія прадастаўляюць доступ да VPN-сэрвісам і ананімайзэраў.

Ад правайдэраў запатрабуюць падлучыцца да ФГІС і падаць дадзеныя аб уладальніку ананімайзэру, які таксама будзе павінен падлучыцца да сістэмы. Пасля гэтага ад уладальніка сэрвісу запатрабуюць зачыніць доступ да сайтаў, занесеных у спіс забароненых. Калі ўладальнік адмовіцца - ананімайзэры заблакуюць.

У папраўкі ўключаны таксама абмежаванні для пошукавікаў. Калі сэрвісы будуць паказваць спасылкі на сайты з рэестра забароненых, іх будуць штрафаваць. У тэставанні, па інфармацыі рэгулятара, удзельнічалі «Лабараторыя Касперскага», Mail.Ru і Яндэкс.

Таксама ўдзельнічаць у тэставанні гатовыя Rambler, «Спутнік» і ананімайзэры 2ip.ru і 2ip.io, паведамляла ведамства.

Ці рэальна заблакаваць Tor?

Цалкам зачыніць доступ да Tor у Роскомнагляду не атрымаецца. Гэты браўзэр выкарыстоўвае не толькі адкрытыя сеткавыя адрасы, але і закрытыя, якія заблакаваць амаль немагчыма. Іх Tor выдае па запыце карыстальніка.

 У Беларусі ўжо спрабавалі заблакаваць Тор. Па стане на снежань 2016 года цэнзары дадалі ў чорны спіс каля 6 тыс. з 7 тыс. публічных адрасоў Tor, якія дзейнічаюць па ўсім свеце.

Гэта прывяло да таго, што колькасць карыстальнікаў непублічных сеткавых адрасоў пасля пачатку блакавання вырасла з 250 чалавек да 3 тысяч чалавек, паведамляла «Еўрапейскае радыё для Беларусі». У той жа час колькасць карыстальнікаў публічных адрасоў знізілася нязначна — з 3 тысяч да 2,6 тысяч чалавек.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?10

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў8

Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай7

Выгул сабак стаў формай пратэсту ў Іране3

Мінгандлю знайшло аўтара правакацыйных упаковак «Сасі жуй» у крамах11

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс за адзіны дзень1

Зебра, якая ўцякла ад гаспадара, пасля тыдня на волі стала зоркай інтэрнэту

У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?10

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць