Ежа1212

Стань дударом — атрымай выгадны «панскі бургер» у McDonald's

Ужо прыемнай традыцыяй становіцца тое, што сетка рэстаранаў McDonald's апошнім часам асабліва актуалізуе для беларусаў каштоўнасці роднай мовы і нацыянальнай кухні. Час, трэба сказаць, падабраны для гэтага досыць удалы: дні становяцца ўсё карацейшымі, а з неба ліе, то дождж, то мокры снег. У такія хвіліны хочацца чагосьці святочнага, яркага, прыгожага.

McDonald's прапанаваў сваім наведнікам сучасныя варыяцыі традыцыйных беларускіх страваў: дранікі са смятанай і «панскія» бургеры. А бонусам да гэтага ідзе нечаканая забаўка — стаць дударамі.

Не, дудар — гэта не зусім той, хто грае на дудачцы. Дуда — куды больш сур’ёзны музычны інструмент, які патрабуе адпаведнай падрыхтоўкі. Гэта такі беларускі аналаг шатландскай валынкі. Некалі дуды практычна цалкам зніклі з тэрыторыі Беларусі, але потым, намаганнямі энтузіястаў, гэта майстэрства адрадзілася зноў.

Дуда — інструмент старажытны і архаічны. Без дуды не абыходзілася ніводнае свята, ніводная радасная падзея. «Без скрыпачкі, без дуды ходзяць ногі не туды».

Беларусы верылі, што на дудзе ўмеюць граць як бог, гэтак і чорт. І ў прыказках гэта адлюстравалася: «Яго бог зайграў у дуды», — так казалі пра чалавека, якому пашанцавала.

Вось і сёння, таму, хто авалодае азамі дударскага майстэрства, пашанцуе на бонус ад McDonald's. Перш-наперш патрэбна спампаваць мабільны дадатак Duda. Знайсці яго можна як для айфонаў, гэтак і для андроідаў.

Абіраеце від дуды — а яна ёсць з такіх важных для беларусаў дрэваў, як ясень, вярба, клён і вішня, — а таксама песню. Для выканання прапануюць тры кампазіцыі: неўміручую «Купалінку», інструментал «Святочная», а таксама «Мая краіна Беларусь». Помніце гэты хіт гурту «Без білета»? Простыя словы, якія ад пачатку 2000-х запомніліся ўсім: «Лай-лай-лай, мая краіна Беларусь». Дакладна ж слухалі яе па радыёкропках, калі праводзілі канікулы ў вёсцы, ці па тэлевізары за святочным сталом.

Вызначыліся? На гэтым можна пачаць дудзець. Вось тут вы, напэўна, і згадаеце, што дуда не паддаецца абы-каму: каб з гонарам выканаць заданне, трэба мець не толькі добры музычны слых, але і выдатны спрыт.

З неба падаюць сняжынкі, а ваша задачка — своечасова ціснуць на адтулінкі дуды.

Толькі паспявай сачыць за гарэзніцамі. Калі рабіць усё правільна, то нараджаецца знаёмая вам музыка. Уважліва прачытайце правілы: калі ў сняжынкі доўгі хвост, то трэба не проста ціснуць, але і ўтрымліваць палец на адтуліне. Гэта ўскладняе задачу, але хто абяцаў, што навучыцца граць на дудзе будзе проста?

Толькі самы майстравіты дудар зможа разлічваць на ўдачу. Патрэбна не прапусціць ніводнай сняжынкі. А ў залежнасці ад таго, якую песню выконваеш, атрымліваеш выгадную прапанову, якая дазволіць ашчадзіць ад 10% да 30% цаны на «панскі бургер».

Што такое «панскі бургер»? Гэта адмыслова зробленая жытнёвая булачка. Больш такой вы не знойдзеце нідзе. А яшчэ разам з ёй у камплекце ідуць ялавічына, сыр, цыбуля, грыбы. Здаецца, усё проста. Але ж самая смачная ежа простая. Вопыт вашых бабуль і дзядуляў не дасць падмануць.

Публікуецца на правах рэкламы

ТАА «Блу Медыя» УНП 191173622

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць