Свет66

Справа не ў каленцы. СМІ даведаліся рэальную прычыну адстаўкі міністра абароны Брытаніі

Reuters.com

Кіраўнік Мінабароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан сышоў у адстаўку з-за інтрыг супраць сваіх калегаў ва ўрадзе. Пра гэта паведамляе газета Telegraph са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы.

Па іх словах, Фэлан планаваў прыбраць з урада палітыкаў, якія выступаюць за выхад краіны з ЕС. Фэлан лічыў, што яны маглі «зладзіць сабатаж» пры разглядзе парламентам выніковага пагаднення па Brexit.

Па дадзеных газеты, у лік «непажаданых» палітыкаў трапіла і лідар Палаты абшчын Андрэа Лідсам. Пазней яна даведалася пра гэта і, па словах крыніц, вырашыла нанесці «папераджальны ўдар». Суразмоўцы газеты адзначылі, што такім чынам Лідсам спрабавала абараніць сябе ад звальнення. Яна сустрэлася з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй 31 кастрычніка і дала ёй дасье на Фэлана, у якім апісваліся яе прэтэнзіі да міністра абароны. Цяпер, па словах крыніц, Лідсам захавала свой допіс і стала «недаступнай», бо выступіла ў якасці інфарматара Даўнінг-стрыт.

Разам з тым, Фэлан раней ужо прасіў прабачэння за інцыдэнт 15-гадовай даўніны. Пра гэта пісала The Guardian. Прабачэнні экс-міністра абароны былі прынятыя пасля таго, як брытанская журналістка Джулія Хартл-Бруэр паведаміла, што Фэлан паклаў ёй руку на калена. Фэллон узначальваў міністэрства абароны Вялікабрытаніі з 2014 года.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары6

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць