Усяго патроху1010

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

У чаргу выстраіліся людзі розных узростаў.

Мядзведзікі, якіх бясплатна раздавалі ў кавярні. Скрыншот відэа. Якасць палепшана ШІ

Можна ўжо складаць спіс таго, што матывуе мінчукоў марнаваць гадзіны ў чаканні. І будзе ў ім усё — ад месца, дзе сфатаграфаваўся Макс Корж, да тэлефонаў з вялікай зніжкай. 

У суботу шалёная чарга сабралася на ўваходзе ў фотакафэ «Азарт», што знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры Palazzo. Фішка кавярні ў тым, што там на каве могуць надрукаваць партрэт проста на пене капучына.

Але сёння паабяцалі дарыць пры набыцці любога напою маленькага цацачнага мядзведзіка.

Колькасць людзей, якая прыйшла па падарунак, уражвае. На відэа, апублікаваным у Threads, бачна, што чарга расцягнулася хіба што на палову паверха.

Скрыншот відэа. Якасць палепшана ШІ

Мядзведзікаў у гэтым кафэ можна атрымаць і ў іншыя дні — толькі не за бясплатна, а за 5 рублёў.

Скрыншот відэа. Якасць палепшана ШІ

Фатограф Павел Паташнікаў у каментарах пад відэа назваў тое, што адбываецца, вар’яцтвам: «Таксама глядзеў і не мог зразумець, навошта гэта людзям трэба. Затое кавярня малайчына, добрая рэклама і выручка будзе». 

Каментары10

  • Цирк на дроте
    17.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • мода на Западе
    17.10.2026
    а я никак не пойму, что за мода на Западе (конкретно у нас в Австрии часто вижу): идет тетка или дядька, к рюкзаку нацеплена куча таких маленьких плюшевых игрушек. Это мало того, что странно для людей далеко не в детском возрасте, так ведь это просто-напросто мешает, когда у тебя на рюкзак прицеплена куча посторонних предметов
  • Кубанський вовк
    17.10.2026
    мода на Западе, до дівчат питань немає, кожна друга до сумки чіпляє Ейфелеву вежу, кролика або котика.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць