Літаратура33

Водгульле ХХ стагодзьдзя: «Галасы з-за небакраю»

Прэзэнтацыя ўнікальнай анталёгіі адбудзецца 24 верасьня.

Выдавецтва «Лімарыюс» выпусьціла ў сьвет анталёгію сусьветнай паэзіі ў беларускіх перакладах «Галасы з-за небакраю», укладзеную Міхасём Скоблам. У 900-старонкавы фаліянт увайшлі творы 658 паэтаў, перакладзеныя 198 перакладчыкамі з 57 моваў. З густам аздобленае майстрам кніжнага дызайну Генадзем Мацурам выданьне зьмяшчае біяграфічную ўрэзку пра кожнага перакладчыка, кніга праілюстраваная рэдкімі фатаздымкамі.

Сярод аўтараў і перакладчыкаў анталёгіі чытач сустрэне нечаканыя імёны. Так, майстар лірычнай прозы Янка Брыль выступіў тут як перакладчык паэзіі Міцкевіча і Буніна. Крытык і гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч віртуозна пераклаў гімнаграфічныя грузінскія акравершы. А адзін з пачынальнікаў айчыннага тэатра Флярыян Ждановіч у «Галасы з-за небакраю» трапіў як перакладчык і містыфікатар адначасова, выдаўшы на суд беларускага чытача невядомы разьдзел з паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

Андрэй Хадановіч конгеніяльна перастварыў Бадлера, Лявон Баршчэўскі — Пэтрарку і Гётэ, Васіль Сёмуха — Рыльке, Алесь Разанаў — набілянтаў Іва Андрыча і Яраслава Сайфэрта, Ніна Мацяш — паэтаў францускай Плеяды…

Сярод паэтаў анталёгіі, поруч з ведамымі клясыкамі – асобы духоўныя: Папа Ян Павал ІІ, тыбэцкі далай-лама Рыгдзін Цаньян Джамцо, ксёндз Ян Твардоўскі. Загучаў па-беларуску нават японскі імпэратар (і паэт) Муцухіта.

Прэзэнтацыя анталёгіі адбудзецца 24 верасьня а 18.00 у канфэрэнц-залі сталічнага Палацу мастацтва. У вечарыне брацьмуць удзел укладальнік, выдаўцы, перакладчыкі, амбасадары замежных краінаў, якія выступяць чытальнікамі паэтычнай клясыкі. Уваход вольны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць