Мова2525

Як працуе двухмоўе ў Канадзе: параўнайце з Беларуссю

Мы ўжо высвятлялі, што Беларусі варта ўзяць з моўнай палітыкі Ірландыі, а цяпер прапануем зірнуць на досвед Канады.

Фота win-tour.com.

Створана на падставе артыкула Дзяніса Тушынскага ««І» ці «або»? Суіснаванне дзяржаўных моў паводле айчыннага і замежнага заканадаўстваў».

Білінгвізм тут мае пад сабой добрую прававую базу, у большасці сфер жыцця моўныя адносіны ўрэгуляваныя. Беларусі можна было б пазычыць з канадскага моўнага заканадаўства, напрыклад, двухмоўную практыку ў выданні актаў, распаўсюдзе інфармацыі аб правах спажыўцоў, вядзенні справаводства, арганізацыі парламенцкіх дэбатаў. А таксама замацаваць права любога грамадзяніна абіраць, на якой дзяржаўнай мове будзе ісці судовы працэс.

Як і ў Ірландыі, у Канадзе існуе спецыяльны інстытут, які кантралюе выкананне заканадаўства аб мовах. Гэта адназначна варта пераймання, бо адсутнасць падобнага інстытута ў Беларусі робіць абарону моўных правоў складанай і малаэфектыўнай.

Пра мовы ў Канстытуцыі

Паводле Канстытуцыі Канады, у краіне дзве афіцыйныя мовы: англійская і французская. На дзвюх тэрыторыях Канады афіцыйнымі, паводле іх уласнага заканадаўства, прызнаныя і іншыя мовы.

У 2011 годзе англійскую мову лічылі роднай амаль 60% жыхароў краіны, французскую — каля 20%. Толькі ў Квебеку французская мова з’яўляецца роднай для абсалютнай большасці — амаль 80%. Яшчэ ў адной правінцыі, Нью-Брансуіку, доля франкамоўных складае каля 30%. Ва ўсіх іншых правінцыях і на тэрыторыях у сярэднім толькі для 3% жыхароў французская мова родная.

Толькі па-французску размаўляе 13% насельніцтва, абедзве мовы ведае 18%.

Асаблівасць Канстытуцыі Канады ў тым, што ў яе ўключана Хартыя правоў і свабод, уведзеная ў сілу Канстытуцыйным актам 1982 года. Гэтыя правы і свабоды не могуць быць парушаны ні на якім узроўні. Паводле Хартыі, англійская і французская мовы маюць аднолькавыя правы ў якасці афіцыйных моў, парламенцкія дэбаты могуць праводзіцца на любой з гэтых моў, законы маюць выдавацца на абедзвюх мовах, кожны грамадзянін мае права на разгляд справы ў судзе на любой дзяржаўнай мове.

Фота zastavki.com.

Чаму правінцыя Квебек стаіць асобна

У правінцыі Квебек у 1977 годзе барацьба паміж англійскай і французскай мовамі скончылася на карысць апошняй і ў выніку была прынятая Хартыя французскай мовы. Выкарыстанне французскай стала абавязковым не толькі ў дзейнасці дзяржаўных органаў, судах, але і ў працоўных зносінах на буйных і сярэдніх прадпрыемствах, у камерцыі, адукацыі, рэкламе, на ўказальніках.

У шэрагу рэгіёнаў федэральныя ўстановы абавязаны даць магчымасць чалавеку працаваць з любой мовай. Напрыклад, шырокараспаўсюджаныя сістэмы апрацоўкі і перадачы інфармацыі павінны падтрымліваць абедзве мовы. Калі закон патрабуе ад федэральнай установы змясціць паведамленне для грамадскасці, яно мусіць з’явіцца як у англамоўных, так і ў франкамоўных выданнях.

Двухмоўе ў праватворчасці і судаводстве

Што замацавана ў Законе «Аб афіцыйных мовах» 1988 года, дзеянне якога распаўсюджваецца на федэральныя ўстановы:

- Усе акты Парламента павінны прымацца і публікавацца на дзвюх мовах.

- Запісы пасяджэнняў парламента, усе дакументы, якія перадаюцца ў парламент урадам, таксама мусяць быць двухмоўнымі.

- На пасяджэннях парламента павінен быць арганізаваны сінхронны пераклад.

- Справаздачы аб пасяджэннях мусяць друкавацца на той мове, на якой яны праходзілі, але пасля перакладацца на другую афіцыйную мову.

- Павінна быць зроблена ўсё для таго, каб міжнародныя дамовы зацвярджаліся на дзвюх мовах.

- Асобныя тыпы дамоў паміж Канадай і яе правінцыямі павінны заключацца на дзвюх мовах.

- Рашэнні федэральных судоў, якія маюць вялікую грамадскую значнасць або калі пасяджэнні хаця б часткова вяліся на дзвюх мовах, мусяць фіксавацца таксама на дзвюх мовах. На пасяджэннях павінен быць арганізаваны сінхронны пераклад.

Двухмоўе ў гаспадарчай дзейнасці і абароне правоў спажыўцоў

Паводле заканадаўства, кожная федэральная ўстанова абавязана стварыць усе ўмовы, каб любы чалавек мог камунікаваць з ёй і атрымліваць паслугі на любой афіцыйнай мове:

  • у сталіцы
  • усюды, дзе існуе значная запатрабаванасць у гэтым

Запатрабаванасць вызначае «Нарматыўны дакумент па выкарыстанні афіцыйных моваў у зносінах і аказанні паслуг насельніцтву». Паводле яго, сёння каля траціны ўсіх аддзяленняў федэральных устаноў павінны аказваць паслугі на дзвюх мовах. Разлік праводзіцца на падставе дадзеных апошняга перапісу насельніцтва і шэрагу нарматываў. Улічваецца, напрыклад, колькасць і працэнт носьбітаў меншаснай мовы, колькасць зваротаў з просьбай аказаць паслугу на пэўнай мове і гэтак далей.

Запатрабаванасць лічыцца значнай, калі ў перапісной гарадской акрузе больш за 5000 носьбітаў меншаснай мовы, а ўстанова — адзіная ў гэтай акрузе, якая аказвае пэўныя паслугі. У Канадзе 33 такія акругі з насельніцтвам ад 119 тысяч чалавек да 5,6 мільёна. Або, напрыклад, запатрабаванасць лічыцца значнай для аэрапорта, вакзала ці марскога тэрміналу, калі не менш за 5% іх кліентаў за год патрабуюць аказання паслуг на пэўнай мове.

Акрамя таго, кожная федэральная ўстанова павінна даць магчымасць любому чалавеку кантактаваць з ёй і карыстацца паслугамі на кожнай з афіцыйных моў у вызначаных генерал-губернатарам Канады выпадках. Гэтыя акрэсленыя выпадкі найперш тычацца ўстаноў, звязаных са здароўем і бяспекай, з агульнанацыянальным ці міжнародным характарам дзейнасці.

Як кантралюецца выкананне моўнага заканадаўства

Пазіцыя Урада Канады — падтрымка развіцця як англамоўных, так і франкамоўных меншасцяў і спрыянне паўнавартаснаму выкарыстанню і прызнанню гэтых моў у грамадстве. Адпаведна, гэтаму павінна спрыяць кожная дзяржаўная ўстанова.

За выкананнем моўнага заканадаўства сочыць Камісар па пытаннях афіцыйных моў. У яго кампетэнцыі кантроль за выкананнем закона аб афіцыйных мовах 1969 года, вядзенне следства па скаргах грамадзян і кантраляванне працы дзяржаўных органаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»2

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?4

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»2

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць