Грамадства2626

Папа Францыск хоча ўдакладніць тэкст «Ойча Наш» у некаторых мовах

Папа Францыск выказаўся за патрэбу ўдакладнення аднаго фрагмента тэксту малітвы «Ойча Наш» у некаторых мовах. Ён зрабіў гэтую заяву ў сераду вечарам падчас сустрэчы з італьянскімі вернікамі, паведамляе «Daily Mail».

Папа Францыск

Гаворка ідзе пра словы «і не ўводзь нас у спакусу». Паводле пантыфіка, такі пераклад словаў малітвы не надта добры, бо гаворыць пра Бога, які выклікае спакусу. Ён прапанаваў падумаць над тым, каб іншыя еўрапейскія мовы перанялі варыянт, што выкарыстоўваецца ў французскай.

Там гэтыя словы перакладзеныя так: «і не дазволь нам упасці ў спакусу», што — паводле папы Францыска — здымае з Бога адказнасць за падзенне чалавека, бо віна за адмову супраціўляцца спакусам ляжыць на чалавеку.

Тэкст «Ойча Наш» — адной з найстарэйшых хрысціянскіх малітваў — на нацыянальныя мовы перакладаўся з лацінскага выдання Бібліі — «Вульгаты». На лацінскую мову ён быў перакладзены са старажытнагрэчаскай, а на яе — з арамейскай: мовы, на якой размаўляў Ісус.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць