Каханне і сэкс44

У Брытаніі абвясцілі дату вяселля прынца Гары і Меган Маркл

Насуперак традыцыі, паводле якой каралеўскія вяселлі гулялі ў будні дзень, прынц Гары і Меган Маркл ажэняцца ў суботу — 19 мая 2018 года, адзначае Бі-бі-сі.

Фота: AFP/GETTY IMAGES

У лістападзе закаханыя нечакана абвясцілі пра заручыны, тады ж стала вядома, што вяселле адбудзецца ў капліцы Св. Георгія ў Віндзорскім замку.

Перад шлюбам 36-гадовую нявесту ахрэсцяць у англіканску веру, яна адразу ж пройдзе і канфірмацыю.

Пра раман Маркл з прынцам, які займае пятае месца ў чарговасці атрымання ў спадчыну брытанскага трону, стала вядома ў канцы кастрычніка 2016 года.

Паходжанне актрысы (маці — чарнаскурая, бацька — белы) раскрытыкавалі ў інтэрнэце і бульварнай прэсе. У адказ Кенсінгтонскі палац заявіў, што СМІ «пераступілі рысу».

Меган Маркл нарадзілася 4 жніўня 1981 года і вырасла ў Лос-Анджэлесе, аднак цяпер жыве ў Таронта.

Яна скончыла каталіцкую школу для дзяўчынак, а затым, у 2003 годзе, Школу камунікацыі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ў Ілінойсе. Тады ж пачалася яе акцёрская кар'ера.

Бацька Меган працаваў дырэктарам па святле на тэлебачанні, і сама яна ўпершыню з'явілася на экране ў 2002 годзе ў эпізодзе медыцынскага серыяла «Галоўны шпіталь», пасля чаго здымалася ў серыялах «Месца злачынства», «Без следу» і «Касл».

Затым былі ролі ў буйных галівудскіх фільмах, такіх як «Уцёкі з Вэгаса», «Помні мяне» і «Нязносныя босы».

У верасні 2011 года Меган выйшла замуж за кінарэжысёра Трэвара Энгельсана, з якім яны сустракаліся 7 гадоў. Аднак праз два гады здарыўся развод.

Каментары4

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць