Здарэнні3636

Крымінальную справу па «кветкавым рабаванні» ў Віцебску закрылі. Жанчыну будуць судзіць па адміністрацыйнай

Следства прыйшло да высновы, што ў дзеяннях жанчыны прагледжваюцца прыкметы правапарушэння, а не крымінальнага злачынства, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па рэгіёне Святлана Сахарава.

— У сілу сваёй малазначнасці вытворчасць папярэдняга следства па крымінальнай справе падлягае спыненню. Для прыцягнення жанчыны да адміністрацыйнай адказнасці матэрыялы перададзены ў органы ўнутраных спраў.

Паводле яе слоў, следчымі прыняты ўсе меры па нівеляванні канфлікту — аднак жанчына ў катэгарычнай форме адмовілася прызнаць сваё правапарушэнне і тым больш пагаджацца з пацярпелым бокам, лічачы свой учынак нормай паводзінаў.

У сваю чаргу, жанчына, што зрэзала кветкі на клумбе ў шматпавярховіка ў Віцебску, раней распавядала, што ў тлумачэнні, дадзеным у міліцыі, сказала, што «абавязваецца той жанчыне пасадзіць па вясне куст. Яго кошт на самай справе ад 2,5 да 4 рублёў. Аднак альбо жанчыну не паставілі аб гэтым у вядомасць, альбо гэта яе не задаволіла».

Нагадаем, каля дома № 8 на вуліцы Медыцынскай ў Віцебску мама з 15-гадовай дачкой сарвалі з клумбы 25 кветак ачытка. Гэта заўважыла жыхарка першага паверха. Жанчына зняла «акт вандалізму» на камеру і напісала заяву ў міліцыю. Пасля праведзенай АУС праверкі матэрыял паступіў з пракуратуры Віцебска ў следства. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце рабавання, здзейсненага групай асобаў.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю12

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю12

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць