Культура2121

У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам ФОТА

01

Другі па велічыні горад у Гродзенскай вобласці наўрад ці быў бы такім, калі б у пачатку XIV стагоддзя князь Гедымін не пабудаваў тут славуты замак. У 2010 годзе бульвар Чапаева, які цягнецца ад аўтавакзала да замка, перайменавалі ў гонар князя — заснавальніка Ліды, а зараз лідскія мастакі паставілі лагічную кропку ў працэсе — на будынку мастацкай галерэі, што па Гедыміна 12 — з'явіўся мурал з партрэтам князя, паведамляе budzma.by.

Гэтая галерэя адкрылася у 2016-м. У яе гаспадара Паўла Мацылевіча адразу ўзнікла ідэя пра графіці ў дворыку, балазе ў горадзе жыве мастак Сяргей Русак, які раней ужо ўпрыгожваў сцены ў Лідзе і ў Мінску. Аднак спатрэбілася яшчэ трохі часу, каб зоркі сышліся і задуманае ператварылася ў рэалізаванае.

_2998

У пачатку мінулага года кампанія «Будзьма беларусамі!» упершыню прыехала ў Ліду з кірмашом праектаў. Адну з прэзентацый рабіў Сяргей Русак, які прапаноўваў свае рукі і талент, каб напоўніць гарадскую прастору мураламі.

_3109

— Тады гэта справакавала ажыццявіць ідэю, бо мы ўжо хацелі адкласці ўсё яшчэ на год. Сяргей падагнаў гэтую справу, і так мы дамовіліся зрабіць мурал з Гедымінам, — расказвае Павал Мацылевіч.

Акрамя партрэта вялікага князя мастак і галерыст разглядалі яшчэ эскіз з абстракцыяй, але паколькі прастора знаходзіцца на бульвары Гедыміна, спыніліся на гістарычным сюжэце.

— Я старанна шукаў партрэты Гедыміна. Былі патрэбныя малюнкі, дзе рысы твару перададзеныя больш якасна за карцінкі ў Вікіпедыі. Эскіз я зрабіў па сучасных літоўскіх манетах, — расказвае Сяргей.

Павал гаворыць, што ўладальнік памяшкання ўспрыняў ідэю мурала вельмі прыязна. Неўзабаве гаспадар галерэі плануе задзейнічаць увесь дворык. У праекта ўжо і назва ёсць: арт-дворык «ZADVORAK».

— Так што сёння «ціхая» прэзентацыя. Калі стане цёпла, зробім прэзентацыю ў дворыку, — кажа Павал. — Хтосьці ўбачыў у мурале адбітак пальца, хтосьці — зрэз дрэва, хтосьці — усёбачнае вока. Атрымалася вельмі прышпільна. Я ўпэўнены, што гэта пачатак гісторыі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць