Скалі з «Сакрэтных матэрыялаў» знялася аголенай для абаронцаў жывёл ФОТАФАКТ
Амерыканская актрыса 49-гадовая Джыліян Андэрсан апублікавала ў Instagram сваю аголеную фатаграфію, зробленую для акцыі PETA па абароне пушных жывёл. Здымак падпісаны лозунгам «Я лепш буду хадзіць аголенай, чым насіць футра».
«Я адчула разняволенне, выкарыстоўваючы сваё цела для важнай заявы. Людзі звычайна адварочваюцца ад рэкламы супраць футра, якая адлюстроўвае забітых жывёл, а «голая» кампанія PETA заўсёды прыцягвае іх увагу, і я ганаруся тым, што паўдзельнічала ў ёй», — прызналася Андэрсан часопісу People.
Каментары