Здарэнні4444

«Мама выкінула браціка ў крапіву» — п'яная жанчына забіла малога сына на вачах яго трохгадовага брата

Падрабязнасці справы распавяла ў эфіры «Альфа-Радыё» Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта. Адбылася гісторыя некалькі гадоў таму.

Жанчына нарадзілася ў шматдзетнай сям’і ў Гродзенскай вобласці, яе выхаваннем асабліва ніхто не займаўся. Неўзабаве яна пачала выпіваць, за некалькі месяцаў да паўналецця зацяжарыла. Але з бацькам доўга не прабыла, выйшла замуж за іншага — з трыма судзімасцямі.

Сямейная пара атрымала службовае жыллё ад калгаса, дзе працавала жанчына. Праўда, праз пару месяцаў яе звольнілі за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Адпаведна, і выселілі з жылля.

Сын жыў у бабулі. Бацька адбываў два гады хіміі, бо атрымаў чацвёртую судзімасць. Сама жанчына якраз трапіла ў радзільны дом — нараджала яшчэ аднаго сына, паспела зацяжарыць, пакуль муж быў на волі.

Пасля жанчына пазнаёмілася з іншым мужчынам з суседняй вёскі. Пераехала да яго. Ён, як і яе муж, меў чатыры судзімасці. Таксама выпіваў.

Абодва нідзе не працавалі, жылі на дзіцячую дапамогу, грошы прапівалі. Часам дапамагала маці жанчыны.

Увагі дзецям ніхто з дарослых не надаваў. Часам, каб дзеці не перашкаджалі, іх проста выкідвалі за дзверы, на вуліцу. Калі яны спрабавалі самі прабрацца ў хату, маці адвешвала ім пінкі.

Аднойчы жанчына сп’яну перакуліла дзіцячую каляску. Малы выпаў на праезную частку, але маці была настолькі п’яная, што не магла падняць дзіця, будуць расказваць пасля сведкі.

Сацыяльнымі службамі з жанчынай праводзіліся гутаркі, але плёну ад іх не было. Слухала, абяцала выправіцца, але гэта былі толькі словы.

У той трагічны дзень жанчына з’езділа разам з дзецьмі да мужа, у месца адбывання пакарання.

Пасля вярталася — даехала да адной вёскі, далей, да яе вёскі, трэба было ісці пехатою. Жанчына адразу ж зайшла ў краму, узяла бутэльку алкаголю. Там і пазнаёмілася з мужчынам. Ён запрасіў яе на хутар, пагадзілася. Разам з дзецьмі заначавала там.

Раніцай жанчына з сынамі пехатою пайшлі дадому. Малы на руках, старэйшы сваім ходам. Неўзабаве малы пачаў плакаць. Супакоіць яго жанчына не магла. Пачала закрываць рот рукой. Ён не супакойваўся, тады маці сарвалася, пачала яго біць, і ў рэшце рэшт зусім згубіла кантроль.

Спынілася жанчына толькі калі малы заціх. Яна зразумела, што нарабіла.

Паклала цела сына ў кусты, закідала галіннем. Затым разам з трохгадовым сынам накіравалася ў сваю вёску.

Удваіх яны прыйшлі да маці жанчыны. Тая спытала, дзе другі ўнук?

Жанчына распавяла сваёй маці неверагодную гісторыю: маўляў, сына скралі трое невядомых у масках — яе збілі, а малога звезлі на чорнай машыне.

Бабуля паспрабавала пагаварыць з другім унукам, але той толькі выціснуў з сябе: «Брацік спіць. Мама будзіла, але не разбудзіла».

Бабуля зразумела, што нешта адбываецца не так. Выклікала міліцыю. Тая таксама не паверыла жанчыне.

Тады жанчына выдумала новую версію. Маўляў, 1,5-гадовы малы ўпоўз у лес, а яна не змагла яго знайсці. Спачатку нібыта баялася сказаць, а цяпер можа паказаць месца.

Але якраз пазванілі эксперты, якія працавалі са старэйшым дзіцём. Ён паведаміў ім: «Мама выкінула браціка ў крапіву».

Выклікалі памежнікаў з сабакам. Знайшлі цела ў тых кустах — малы быў яшчэ жывы.

Яго адвезлі ў бальніцу, але ад закрытай чэрапна-мазгавой траўмы 1,5-гадовы дзіцёнак на наступную раніцу сканаў.

На судзе жанчына распавядала, што яна не вінаватая. Сцвярджала, што ў смерці сына нібыта вінаваты сабутэльнік з хутара, а забойства арганізаваў муж з «хіміі».

У выніку жанчыну пакаралі 15 гадамі калоніі.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць