Грамадства3030

Віцебская міліцыя за ахову мітынгу да Дня Волі хоча грошай — 60 рублёў за працу кожнага міліцыянера

Віцебская міліцыя патрабуе з арганізатараў акцыі да 100-годдзя БНР амаль 60 рублёў за працу кожнага міліцыянера, паведамляе «Радыё Свабода».

Канстанцін Смолікаў, адзін з заяўнікаў святочнай імпрэзы да 100-х угодкаў незалежнасці БНР у Віцебску, атрымаў адказ з абласной управы міліцыі на просьбу заключыць дамову наконт аховы правапарадку 25 сакавіка. Міліцыянты выставілі рахунак: 30 удзельнікаў мітынгу будуць ахоўваць 15 міліцыянтаў, арганізатарам гэта будзе каштаваць 865 рублёў.

Спадар Смолікаў кажа, што ён у шоку ад умоваў, прапанаваных міліцыяй:

Канстанцін Смолікаў, архіўнае фота
Канстанцін Смолікаў, архіўнае фота.

«У заяўцы мы ўказвалі, што колькасьць удзельнікаў мітынгу — 30 чалавек. Навошта ж там 15 чалавек аховы? Ды яшчэ плаціць за гэта 865 рублёў? Я пачаў абурацца, і міліцыянты сказалі, што пойдуць насустрач. Дамову пагадзіліся перазаключыць на такіх умовах: праваахоўнікаў будзе 10, і яны будуць працаваць тры гадзіны. Усё гэта абыдзецца нам у 582 рублі. Грошы для нас непад’ёмныя», — сказаў Смолікаў Свабодзе.

Ён кажа, што не разумее сэнсу трохгадзіннай працы міліцыі на мітынгу, заяўленым працягласьцю адну гадзіну. Між тым без папярэдне заключанай дамовы на ахову правапарадку мерапрыемства не будзе дазволена — такія ўмовы запісаныя ў рашэньні Віцебскага гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску».

10 год без дазволу на мітынг

Паводле гэтага рашэння заяўнікі абавязаныя заключыць папярэднія дамовы з супрацоўнікамі ЖКГ, мэдыкамі і міліцыяй «на абслугоўванне» мерапрыемства. 10 гадоў пасьля прыняцця рашэння № 881 у Віцебску не было дазволена ніводнай вулічнай акцыі з ініцыятывы грамадзян, падкрэсьлівае Кастусь Смолікаў.

«Дадзены выпадак беспрэцэдэнтны: ні медыкі, ні міліцыянты яшчэ ні разу не пагадзіліся заключыць дамову з актывістамі. Пагаджаліся толькі службы ЖКГ. Напярэдадні 100-годдзя БНР сітуацыя крыху змянілася: медыкі пагадзіліся наладзіць дзяжурства, якое будзе каштаваць каля 70 рублёў. Але выдаткі на міліцэйскія паслугі з гэтым не параўнаць», — кажа заяўнік.

Віцебскія актывісты хацелі зладзіць мітынг да ўгодкаў БНР у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў — адным з трох ускраінных паркаў, вызначаных уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Адказу ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна дагэтуль няма, і Смолікаў збіраецца на асабісты прыём, каб патлумачыць сытуацыю з надта высокімі коштамі за міліцэйскія паслугі.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць