Тэатр11

На міжнародным конкурсе ў Мінску найлепшы драматычны спектакль паказалі дзеці з аўтызмам

Сямейны інклюзіў-тэатр «і» паказаў найлепшы драматычны спектакль на IV Міжнародным конкурсе «Скрыжаванне. Мінск», набраўшы найбольшую колькасць балаў у адпаведнай намінацыі. Асаблівасць тэатра ў тым, што нароўні са звычайнымі юнымі акцёрамі ў ім граюць дзеці з аўтызмам. Конкурс «Скрыжаванні. Мінск» прайшоў у беларускай сталіцы 16—18 сакавіка і сабраў удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Літвы і іншых краін Еўропы.

«У конкурсе «Скрыжаванні. Мінск» няма асобнай катэгорыі для інклюзіўных тэатраў. Падаючы заяўку на ўдзел, мы ўсведамлялі, што будзем змагацца на роўных з прафесійнымі трупамі, без акцэнту на тое, што ў нас граюць дзеці з аўтызмам. Гэта першы міжнародны конкурс, у якім мы ўзялі ўдзел. Для нас было важна даць нашым маленькім акцёрам шанец выступіць на вялікай сцэне перад аўтарытэтным журы», — адзначыла мастацкі кіраўнік тэатра Ірына Пушкарова.

Сямейны інклюзіў-тэатр «і» быў створаны ў 2016 годзе на базе творчай студыі І. Пушкаровай. Ініцыятарам яго стварэння выступіла кампанія velcom, якая з'яўляецца генеральным партнёрам тэатра.

«У самым пачатку наша падтрымка збольшага нагадвала авантуру. Бо ні адзін спецыяліст у Беларусі не мог даць гарантый, што театратэрапія дапаможа асаблівым дзецям не толькі раскрыць свае таленты, але і, што больш важна, набыць карысныя навыкі для штодзённага жыцця. Тады многія з хлопцаў практычна не размаўлялі, баяліся моцных гукаў, і ўвесь іх свет складаўся з дома і бацькоў, — успамінае начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. — Пры дапамозе тэатра яны навучыліся стасавацца з навакольнымі, многія замест навучання дома сталі наведваць школу, самастойна хадзіць у краму, а значыць, у будучыні яны маюць шанец стаць паўнавартаснымі членамі грамадства».

На конкурсе «Скрыжаванні. Мінск» сямейны інклюзіў-тэатр «і» паказаў урывак з новага спектакля «Дрэва казак», які ўяўляе сабой серыю міні-навел па творах Барыса Сергункова і Яўгена Клюева, аб'яднаных тэмамі індывідуальнасці асобы, сяброўства, дабрыні.

Маштабная прэм'ера поўнай версіі спектакля пры падтрымцы кампаніі velcom адбудзецца ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў 2 красавіка — у Сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму. Пачатак а 19.30.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць