Меркаванні77

«Нашай Ніве» зноў адмовіла і «Белпошта»

Нежаданне супрацоўнічаць з выданнем кіраўніцтва прадпрыемства традыцыйна патлумачыла «эканамічнай немэтазгоднасцю».

«Белпошта» ў чарговы раз адмовілася ўключыць у падпісны каталог на наступны год агульнанацыянальную недзяржаўную газету «Наша Ніва». Нежаданне супрацоўнічаць з выданнем кіраўніцтва прадпрыемства традыцыйна патлумачыла «эканамічнай немэтазгоднасцю».

«РУП «Белпошта», з’яўляючыся суб’ектам гаспадарання, мае права ў сваёй камерцыйнай дзейнасці кіравацца эканамічнай мэтазгоднасцю, — гаворыцца ў лісце ад 8 кастрычніка за подпісам генеральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандры Чарняк. — Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталогу з мэтай далейшага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП «Белпошта».

На мінулым тыдні, нагадаем, «Наша Ніва» атрымала аналагічны адказ ад РУП «Белсаюздрук». Шэраг рэгіянальных выданняў таксама атрымалі адмоўныя адказы на свае прапановы да прадпрыемстваў сістэмы «Саюздруку» ўзнавіць супрацоўніцтва.

«Адмовы, якія мы атрымліваем ад «Белсаюздруку» і «Белпошты», паказваюць, што дэмакратызацыя застаецца па-ранейшаму дэкларатыўнай», — зазначыў у гутарцы з прэс-службай БАЖ галоўны рэдактар «НН» Андрэй Скурко.

Распаўсюд шэрагу недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў «Белсаюздрук» і «Белпошта» спынілі з пачатку 2006 года (напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў). З таго часу іх спробы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду не мелі поспеху.

Каментары7

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць