Меркаванні44

Крызіс крочыць па плянэце

Літоўскія банкі рэзка ўзьнялі працэнт, пад які выдаюцца крэдыты. Германія вылучае 400 млрд эўра на ўратаваньне банкаўскай сыстэмы. Што да Беларусі, то яе эканоміка, залежная ад расійскіх датацый, заўважыць праблемы толькі ў выпадку істотнага падзеньня цэнаў на нафту.

Літоўскія банкі рэзка ўзьнялі працэнт, пад які выдаюцца крэдыты. Германія вылучае 400 млрд эўра на ўратаваньне банкаўскай сыстэмы. А ў Расіі зноў зачынілася біржа, і Пуцін абяцае дапамогу кампаніям, стратэгічна важным для краіны або асобных рэгіёнаў.

Фінансавы крызіс, што скуў сьвет, вымусіў літоўскія банкі зрабіць умовы крэдытаваньня больш жорсткімі. Падняліся працэнтавыя стаўкі, купцы мусяць рабіць большы пачатковы ўнёсак. Праўда, да беларускіх працэнтаў — на сёньня гэта прыкладна 15 у валюце і 18 у рублях — літоўскім банкам яшчэ далёка. Усё ж жыхары Літвы, якія мелі, напрыклад, палепшыць свае жыльлёвыя ўмовы, крызіс адчулі.

Кватэры пры гэтым патаньнелі, варта зазначыць. Тыя самыя тэндэнцыі зачапілі Ўкраіну. Нерухомасьць у рэгіёнах тут патаньнела ўжо на 20—30 %. Але ў Кіеве цэны трымаюцца.

Стала вядома, што

ўрад Нямеччыны ў мэтах стабілізацыі фінансавай сыстэмы надасьць банкам ФРГ каля €400 млрд.

Пакет дапамогі грунтуецца на эўрасаюзаўскім рашэньні.

Брытанія падтрымае свае банкі на $69 млрд. Урад выкупіць значныя пакеты акцый Каралеўскага банку Шатляндыі, Lloyds TSB, Barclays і HBOS. Першы і апошні будуць практычна нацыяналізаваныя.

Рынкі зрэагавалі на ўмяшальніцтва дзяржаваў пазытыўна: у панядзелак упершыню за доўгі час распачаўся рост каціровак.

Толькі ў Расіі ў панядзелак адбылося адваротнае, біржа зноў зачынілася — за першую гадзіну таргоў акцыі ўпалі на 6 %.
Падлічана, што расейскія навасьпечаныя алігархі страцілі ўжо 55 % капіталізацыі сваіх прадпрыемстваў. Прэм’ер Пуцін паабяцаў дапамогу кампаніям, але ня ўсім, а толькі стратэгічна важным для краіны або асобных рэгіёнаў. Раней працу прыпынілі КамАЗ, ГАЗ і частка мэталюргічных вытворчасьцяў. Прычына — рэзкае падзеньне попыту.

Асабліва цяжкае становішча Ісьляндыі, Пакістану і Ўкраіны. Над гэтымі дзяржавамі навісла пагроза дэфолту.

Каб згасіць паніку на ўнутраным рынку, у панядзелак Нацыянальны банк Украіны сваім рашэньнем абмежаваў ліквіднасьць банкаўскіх дэпазытаў. Згодна з рашэньнем, банкі павінны пазьбягаць датэрміновай выдачы дэпазытаў, раней часу, пазначанага ва ўмове. Абмежаваньні не датычаць дзяржаўных аблігацый, апэрацый на банкаўскім рынку і дэпазытаў, час выдачы якіх паводле ўмовы надышоў. Адначасова Нацбанк Украіны ўвёў гранічныя вілкі абменнага курсу валютаў у межах плюс‑мінус 5 % ад афіцыйнага курсу.

Украіна перажывае цяжкія эканамічныя часы. Зьнізіліся продажы асноўнага экспартнага тавару: сталі. Адначасова пагоршылася фінансавае становішча шэрагу банкаў, што прывяло да ўзьнікненьня панічных настрояў укладчыкаў.

Цьвёрда трымаецца пакуль эканоміка Польшчы. Акрамя невялікага зьніжэньня тэмпаў росту, іншых нэгатыўных зьяваў яна не паказвае.

Што да Беларусі, то яе эканоміка, залежная ад расійскіх датацый, заўважыць праблемы толькі ў выпадку істотнага падзеньня цэнаў на нафту, калі крызіс вычарпае золатавалютныя запасы Расіі.
Пакуль расейскія рэзэрвы зьнізіліся толькі на 5 % (беларускія за верасень — на 10 %), і пакуль няма падставаў чакаць рэзкага пагаршэньня сытуацыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць