Меркаванні3636

Алесь Кіркевіч прапануе змяніць фармат «Чарнобыльскага шляху»: не шэсце з барабанамі, а канцэрт-рэквіем

Здаецца, большасць з нас, незалежна ад пазіцый ды ўпадабанняў, зразумелі, што Дзень Волі — 2018 стаў пэўным рубіконам у гісторыі беларускіх вулічных акцыяў. Сёлета беларусы выбіралі паміж канцэртам і несанкцыянаваным шэсцем. Народ, сыходзячы з колькасных паказчыкаў, свой выбар зрабіў.

Наогул, гэта ўнікальная гісторыя таго, як упершыню «Хартыя» не перабольшвала, але замяншала колькасць удзельнікаў Дня Волі — канцэрта ля Оперы. Чаму? Усё проста. Падобнае не ўпісваецца ў іхныя схемы перманентнага супрацьстаяння. Супрацьстаяння, якое можа доўжыцца яшчэ дзясяткі гадоў. Музыка, дзеці, кнігі, стужкі — дзе тут месца пратэсту?.. А значыць, няма месца і тым, хто на гэтым пратэсце робіць сабе імя.

Адсюль і звінавачванні: «загон», «гета», «калабаранты», «юдэнрат» і г.д. Прабачце, а можа, усё наадварот? «Гета» — гэта пра тое, як гадамі вадзіць людзей шэсцямі ў нікуды, колькасць якіх імкліва набліжаецца да «тусоўкі» сяброў, якія ўжо добра ведаюць адно аднаго. Кажуць: «Канцэртамі свабоду не заваюеш!» А шэсцямі з трохсот чалавек — заваюеш? Пасадкамі і суткамі — заваюеш? 

Адсюль і выснова пра рубікон. Упершыню Днём Волі заняліся не выключна палітыкі, але, у першую чаргу, маладыя менеджары, якія не ставілі сабе задачаў на стварэнне трагічнай карцінкі з затрыманнямі і гвалтам. Ім быў патрэбны канцэрт, свята. І нечакана аказалася, што людзі хочуць таго ж самага! Проста ў іх раней ніхто не пытаўся, а прапаноўвалі толькі стандартны фармат.

Рубікон пройдзены, цяпер мы ведаем, што можна інакш. Што свет не заканчваецца дзясяткам партыяў, якія людзі блытаюць. Што сцяг і мова — гэта не толькі пра слёзы: усё гэта можа быць вясёлым і сцвярджальным.

Пытанне адно ў тым, ці зможам мы ўтрымаць такі курс, альбо наступная ж каляндарная акцыя — Чарнобыльскі шлях — верне ўсё «на кругі свая», у калідор утульнага малалікага ланцужка людзей на шэрым ходніку праспекта.

Як перарабіць і пераасэнсаваць Чарнобыльскі шлях? Падзея мінорная, адна з найбольшых трагедый у гісторыі Беларусі. Можа быць, зрабіць канцэрт-рэквіем ды ўзгадаць ахвяраў той трагедыі? Запрасіць Святлану Алексіевіч, ліквідатараў аварыі, перасяленцаў са зніклых вёсак? Паказаць на экране кадры з зоны адчужэння?

Такі фармат, нарэшце, вярнуў бы акцыі 26 красавіка яе першасны сэнс: раз на год нагадаць людзям пра тую трагедыю, не менш важную для нацыі за Другую сусветную альбо сталінскія рэпрэсіі. Гэта нацыянальны боль, траўма, якую варта ведаць, памятаць, асэнсоўваць.

Пагадзіцеся, што ўсе Чарнобыльскія шляхі апошніх год — гэта было пра ўсё, што заўгодна, толькі не пра Чарнобыль. Дзяўчаты ў касцюмах пандаў, анархісты ў масках з барабанамі, партрэты палітвязняў і сацыяльныя патрабаванні…Так, быў Чарнобыльскі шлях 1996-га, гарачы і пратэстны, але тады кантэкст быў іншы: на коне стаяла незалежнасць дзяржавы. А што стаіць на коне кожны год, калі шэсце пакрысе пераўтвараецца ў карнавал?..

Магчыма, гэты артыкул — самотны кліч у пустыні. Магчыма, Матолька, Белавус ды Пальчыс стаміліся і толькі адыходзяць ад Свята Незалежнасці. Магчыма, часу занадта мала, грошаў няма і дата не юбілейная. Магчыма, партыйныя лідары ўжо ўсё распланавалі, распісалі ролі… Магчыма. Але, па-мойму, фармат Чарнобыльскага шляху сёння — гэта важна, бо пытанне стаіць пра развіццё поспеху альбо пра спад. Пра апгрэйд нашых унутрынацыянальных дачыненняў, альбо — пра крок наперад і два назад: вяртанне ў тое панылае балота, якім выглядала вулічная актыўнасць у папярэднія гады.

Мы, на жаль, дагэтуль маем падзеленае грамадства, з дзвюма сістэмамі каштоўнасцяў, рознай сімволікай, рознымі трактоўкамі гісторыі ды календаром значных датаў. Гэта няправільна. Варта загнаць клін у гэтую расколіну — хрась! — і страцім краіну. Гэтая расколіна раўнасільная ране, якую варта не паглыбляць, а залечваць. Вяртанне датаў з «апазіцыйнага» календара ў каляндар нацыянальны — наступны крок на гэтым шляху — шляху аздараўлення.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны7

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе7

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду2

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны7

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць