Музыка1212

Самую вядомую песню Дэвіда Боўі заспявалі па-беларуску ВІДЭА

У сеціве з'явіўся кліп на беларускую версію песні Дэвіда Боўі Space Oddity. Кавер стане саўндтрэкам да фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», які вось-вось выйдзе на вялікія экраны ў беларускай агучцы. Ініцыятыва запісаць саўндтрэк на беларускай мове і зняць відэа належыць праекту «Беларускія ўікэнды» і кампаніі velcom.

У галоўных ролях выступілі ўдзельнік гурта ЛСП Пётр Клюеў і таленавітая выканаўца, зорка YouTube Валерыя Яскевіч. Першыя прыхільнікі з’явіліся ў Валерыі дзякуючы YouTube-каналу, дзе дзяўчына змяшчае ўласныя каверы на папулярныя песні. У 2017 годзе Лера стала ўдзельніцай украінскага шоу талентаў X-Factor, цяпер на яе YouTube-канале больш за 350 тысяч падпісчыкаў. У Пятра Клюева за плячыма ўжо не адно выступленне. Хлопец шмат гадоў апантаны ідэяй прасоўваць беларускую музыку: спачатку ён граў у пераходах, потым арганізаваў уласны гурт «Амплітуда Смеласці», з якой стаў фіналістам шоу X-Factor. Сёння Пётр — удзельнік папулярнага беларускага гурта ЛСП. Эксперыментальны дуэт атрымаўся на здзіўленне гарманічным, а кліп — неверагодна паветраным.

Кліп здымалі ў цэнтры горада на даху офіса кампаніі velcom. Ствараць асаблівую атмасферу на пляцоўцы дапамагала творчая група вядомага беларускага режысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава. Мітрый — удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестіваляў, уключаючы velcom Smartfilm. Яго караткаметражны фільм «Адной крыві» пабываў на больш чым 60 кінафестывалях па ўсім свеце і ўзяў 15 узнагарод.

«Так часта бывае на здымках, чакаеш па прагнозах сонца — а атрымліваеш дождж. Здымалі на даху, у непрадказальных умовах надвор'я. Гэта сапраўднае жыццё, якое вельмі адрозніваецца ад студыйнай здымкі. Мне вельмі спадабалася працаваць з рабятамі. Лера і Пеця выдатна адчувалі адзін аднаго, мне заставалася толькі акуратна фіксаваць творчы працэс. Шчаслівы паўдзельнічаць у праекце «Беларускія ўікенды». Прыемна, што вялікія кампаніі, такія як velcom, падтрымліваюць нацыянальныя культурныя праекты. Упэўнены, рана ці позна мы і самі пачнем здымаць кіно на беларускай мове», — дзеліцца ўражаннямі аб здымках рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў.

Прэм’ера фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» адбудзецца 27 красавіка ў кінатэатры «Масква». Паказы таксама пройдуць з 29 красавіка па 1 мая ў кінатэатры velcom cinema. Квіткі можна набыць у касах кінатэатраў ці па спасылцы.

Праект «Беларускія ўікэнды» рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom. У межах праекта адбылося ўжо больш за 30 паказаў вядомых карцін, перакладзеных і агучаных на беларускай мове, сярод іх — «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Жонка даглядчыка заапарка», «Кніга Ілая», «Таямніца Келза» і многія іншыя.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей8

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку12

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну1

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку10

Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны6

Расіянін, асуджаны за падпал машыны беларускага генерала, расказаў, як яго катаваў Кубракоў10

Сетка Malanka аднавіла працу

Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей8

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць