Спорт2222

Як Крышціяну Раналду ўдасканальвае знешнасць: коле ботакс, зменшыў нос і перасадзіў валасы ФОТЫ

У 12 гадоў Крышціяну выглядаў не вельмі. «Я быў маленькім, кволым і мажным», — распавядае партугалец. І гэта праўда: круглы твар, бескантрольныя кучары, няроўныя зубы. Праз тры гады да іх дадаліся трапічнай гушчыні бровы і падлеткавыя вугры. Да галоўнага сэкс-сімвала сучаснага футбола хлопец не дацягваў.

Яго гэта не задавальняла. Пераехаўшы ў Манчэстэр, ён заняўся не толькі гульнявымі скіламі, але і знешнасцю. Пра ўсе этапы ператварэння піша sports.ru.

Сківіца: праблемы з прыкусам, жоўты колер эмалі, няроўная лінія дзёснаў, адсутнасць зуба

Яго сківіца была падобная на няважна пастаўлены плот. Прыроджаны максімалізм падказваў Крышціяну: трэба нешта рабіць. Гуляючы за «Спортынг», ён паставіў керамічныя брэкеты, каб выраўняць зубы і скарэктаваць прыкус. Крышціяну не выпадкова абраў кераміку: гэты матэрыял адаптуецца пад колер эмалі і практычна непрыкметны.

Праблему адбельвання Роналду вырашыў з дапамогай эстэтычнай рэстаўрацыі зубоў керамічнымі вінірамі. Пра гэта пісаў The Sun, але інфармацыю пацвярджалі і спецыялісты галоўных ангельскіх клінік. На зубы футбалісту нанеслі ультратонкія накладкі, вырабленыя з дыяксіду цырконію — самы дарагі і эфектыўны спосаб рэстаўрацыі зубной эмалі. Тэрмін іх службы дасягае 35 гадоў, а кошт аздаблення кожнага зуба — 800 фунтаў (больш за 1000 даляраў). Вініры згладжваюць натуральныя няроўнасці, балансуюць даўжыню і форму, ператвараюць жаўтлявую эмаль у беласнежную. Выглядае цалкам натуральна.

Рэстаўрацыя сківіцы скончылася аперацыяй на дзёснах. Дактары падкарэктавалі няроўную лінію, прыпадняўшы яе ўверх. Гэта дазволіла павялічыць візуальную вышыню зубоў. Брытанскі эксперт па пластычных аперацыях Алекс Карыдзіс лічыць, што падобны комплекс абышоўся Крышціяну Раналду прыкладна ў 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў (28 тысяч даляраў).

Скура твару: вугры і маршчыны

Скура маладога футбаліста кожны дзень пакрывалася новымі пунсовымі плямамі. Па рэкамендацыях лекара-дэрматолага Роналду правёў комплекс аздараўлення скуры твару, рэгулярна робіць маскі і не саромеецца пасціць гэта ў інстаграм.

На думку Алекса Карыдзіса, Раналду робіць уколы і ў вобласць броваў — у год выходзіць нешта накшталт тысячы фунтаў. Гэта дазваляе выправіць прыроджаныя нізкія бровы і зрабіць погляд больш адкрытым.

Скулы: недастатковая выпукласць

У партугальца з дзяцінства круглявая форма твару і не занадта выяўленыя косткі твару. З-за гэтага твар юнага Раналду выглядаў досыць поўна. Прырода не надзяліла Крышціяну асаблівымі скуламі, таму ён пайшоў на эксперыменты.

Раналду выкарыстоўвае філеры — прэпараты, якія ўводзяцца з дапамогай ін'екцый для карэкцыі праблемных зон: тонкіх вуснаў, нізкіх скул і маршчын. Яны і ствараюць эфект аб'ёмных скул за кошт гіялуронавай кіслаты — асноўнага кампанента прэпарату. Эфект пасля правядзення ін'екцый непрацяглы — усяго каля года. Паводле ацэнак Алекса Карыдзіса, кошт падобнай працэдуры складае 1,5 тысячы фунтаў у год (2000 даляраў).

Нос: шырокае пераноссе

У снежні 2015 года вядомы пластычны хірург Сіднэй Ахана заявіў, што Крышціяну змяніў нос.

«Раналду дакладна зрабіў рынапластыку. Яго нос набыў практычна ідэальную форму. Аперацыя зроблена якасна», — распавядае Ахана. Падобная аперацыя магла каштаваць Роналду каля 5 тысяч фунтаў.

Валасы: з'яўляюцца залысіны

Спецыялісты з Belgravia Center (самая статусная клініка па трансплантацыі валасоў у Англіі) завялі блог, у якім вядуць назіранне за валасамі знакамітасцяў (гэта выглядае як піяр-акцыя). Яны яшчэ ў 2004-м заклапаціліся Крышціяну Раналду, бо партугалец ахвотна эксперыментаваў з прычоскамі, наліваючы тоны розных лакаў, геляў і воску на свае валасы.

«Мы ўпэўненыя, што зорка захоча злавіць момант пачатку выпадзення валасоў і прыняць меры», — напісана ў блогу Belgravia Center.

У 2012-м Раналду выйшаў на першы тайм вырашальнага матча групавога этапу Еўра супраць Нідэрландаў з адной прычоскай, а пасля перапынку змяніў яе. Блог Belgravia адрэагаваў імгненна: Раналду не задаволіла прычоска, паколькі валасы не выглядалі досыць густымі.

Падазрэнні спецыялістаў пацвердзіліся, калі ў 2013-м Крышціяну заўважылі на адным са свецкіх мерапрыемстваў у Манака. Лінія валасоў партугальца пайшла ўверх, выявіўшы залысіны. Акрамя гэтага, знізілася і гушчыня валасянога покрыва галавы.

Тады Раналду звярнуўся ў клініку, якая спецыялізуецца на перасадцы валасоў. Інфармацыя пра месца правядзення трансплантацыі засакрэчаная, але сёння яго валасы зноў выглядаюць ідэальна, зніклі і намёкі на залысіны. Прадстаўнікі Belgravia Center паведамляюць, што падобная аперацыя каштуе ў раёне 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў (14 тысяч даляраў).

Каментары22

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

Каб вярнуць сваіх салдат з палону, Украіна гатова мяняць іх нават на калабарантаў і парэшткі савецкага разведчыка

Ангела Меркель заявіла, што Расія «не павінна выйграць вайну»4

112-гадовага мужчыну з Бразіліі прызналі найстарэйшым у свеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ14

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →