Свет1111

Кім Чэн Ын стаў першым лідарам КНДР, які прыехаў у Паўднёвую Карэю ФОТА

Reuters.com

Лідары КНДР і Паўднёвай Карэі праводзяць першы саміт больш чым за дзесяцігоддзе. Прычым Кім Чэн Ын стаў першым паўночнакарэйскім кіраўніком, які перайшоў праз ваенна-дэмаркацыйную лінію і перайшоў на тэрыторыю Паўднёвай Карэі ў памежным пункце Пханмунджом.

Кім Чэн Ын назваў сустрэчу з Мун Чжэ Інам пачаткам новай гісторыі.

Перад пачаткам саміта лідары дзвюх Карэй абмяняліся доўгім (амаль 30 секунд) поціскам рукі.

У гэты момант абодва лідары знаходзіліся кожны на сваім баку мяжы, паміж імі адбыўся кароткі дыялог, пасля якога Мун Чжэ Ін зрабіў па запрашэнні Кім Чэн Ына крок на паўночнакарэйскі бок мяжы.

Reuters.com

Пасля гэтага лідары КНДР і Паўднёвай Карэі вярнуліся назад у Паўднёвую Карэю і ў суправаджэнні ганаровай варты накіраваліся да Дома міру ў дэмілітарызаванай зоне, дзе праходзіць гістарычны саміт. Увесь гэты час лідары трымаліся за рукі.

Кім Чэн Ын паабяцаў не будзіць апошняга па раніцах. Пра гэта, як удакладняе The Telegraph, ён сказаў, каментуючы ранейшыя ракетныя выпрабаванні Пхеньяна, якія праводзіліся ў першую палову дня.

«Я буду сачыць за тым, каб не будзіць вас рана», - пажартаваў Кім Чэн Ын. Да гэтага, як удакладняе газета, паўночнакарэйскі лідар здаваўся некалькі напружаным, аднак пасля таго, як перасёк дэмаркацыйную лінію і ўступіў на тэрыторыю Паўднёвай Карэі, расслабіўся, заўважае карэспандэнт выдання.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам26

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць