Грамадства4242

Лідары арганізацыі беларусаў Польшчы святкавалі 9 Мая з георгіеўскай стужкай, беларускія дыпламаты — без

Ян Сычэўскі

Кіраўнікі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і ягоны намесьнік Васіль Сегень адзначылі Дзень Перамогі ў Беластоку з георгіеўскімі стужкамі. Беларускія дыпляматы адмовіліся іх начапіць, піша Радыё Свабода.

Урачыстасьці 9 траўня прайшлі на вайсковых могілках у Беластоку, дзе пахаваныя савецкія жаўнеры. Акцыю арганізавала беларускае консульства. Да яго далучыліся мясцовыя беларусы і прадстаўнікі Расейскага культурна-асьветнага аб’яднаньня.

На фатаздымках, якія апублікаваў у сваім Фэйсбуку журналіст Польскага Радыё Беласток Яраслаў Іванюк, бачныя Ян Сычэўскі і Васіль Сегень з георгіеўскімі стужкамі на пінжаках. Іх прынесьлі на могілкі сябры Расейскага культурна-асьветнага аб’яднаньня.

Васіль Сегень

Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне гэтыя колеры сталі сымбалем «рускага міру» і агрэсіўнай расейскай палітыкі стасоўна сваіх суседзяў. «Георгиевская ленточка» служыць вобразам адноўленай расейскай імпэрскай ідэнтычнасьці на постсавецкай прасторы.

У інтэрвію Яраславу Іванюку Васіль Сегень сказаў:

«Гэта толькі сымбаль. А які іншы сымбаль быў бы лепшы? Мне здаецца, што мы ўсходнія славяне, прынамсі я асабіста, адчуваю большую сувязь з гэтым рускім мірам, духоўным мірам, незалежна ад палітыкі. Гэтая сувязь адчуваецца на кожным кроку нават у сучаснасьці. Калі я еду ў Беларусь, перасякаю мяжу, то зусім іншае адчуваньне, чым у кантактах зь іншымі братамі-славянамі на Захадзе, у Польшчы, напрыклад», — сказаў Васіль Сегень.

Прысутныя на мерапрыемстве беларускія дыпляматы не захацелі чапляць стужкі ад арганізатараў.

Консул Беларусі ў Беластоку Ала Фёдарава ў інтэрвію Радыё Беласток заявіла: «Гэта ня нашая традыцыя. Не традыцыя Беларусі. У Беларусі ў нас іншыя стужкі, зь дзяржаўнымі сымбалямі».

Пракамэнтаваць выкарыстаньне георгіеўскіх стужак Свабода папрасіла Яна Сычэўскага, шматгадовага кіраўніка БГКТ. Ён вядомы сымпатыяй да Аляксандра Лукашэнкі, браў удзел ва Ўсебеларускім зьезьдзе. У 2001 у Менску выказаўся супраць інтэграцыі Польшчы ў Эўразьвяз і назваў Беларусь узорам дэмакратыі.

— Спадар Сычэўскі, гэтыя колеры сёньня сымбалізуюць агрэсіўную палітыку Расеі ва Ўкраіне, гэта сымбаль «рускага міру». Чаму вы згадзіліся надзець гэтыя стужкі?

— Цяжка мне гэта патлумачыць. Галоўным ініцыятарам сьвята было расейскае таварыства (арганізатарам было Генэральнае консульства Беларусі. — РС.). Гэты сымбаль мае глыбокую расейскую традыцыю. Ён сымбалізуе заканчэньне вайны.

— Але сёньня ён сымбаль вайны Расеі супраць Украіны.

— Гэтая стужка ня мае антыўкраінскай гісторыі. Для мяне яна мае іншае значэньне. Нас вызваліў СССР. Эўропа сама нас бы ня вызваліла. І чаму ўсё, што расейскае, кепска?

— А чаму вы не ўзялі з сабою стужку з колерамі дзяржаўнага сьцяга Беларусі, якая выкарыстоўваецца на Дзень Перамогі ў Менску?

— Мы не арганізатары мерапрыемства і ня можам дыктаваць сваіх правілаў.

— Але беларускія дыпляматы ня мелі георгіеўскіх стужак. Дык мо праз год вы зробіце на іхны ўзор?

— Навошта? Гэта сымбаль перамогі. У яго глыбокая традыцыя, нават царская яшчэ.

— Традыцыя, якая зьмянілася і сёньня стала сымбалем вайны ва Ўкраіне. Іх чапляюць на аўтаматы баевікі, якія забіваюць украінцаў, братоў-славян.

— Я нічога пра гэта ня ведаю і ня бачыў, каб гэтыя стужкі чаплялі баевікі.

***

Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы — гэта найстарэйшая грамадзкая арганізацыя беларусаў у Польшчы, заснаваная ў 1956 годзе, праводзіць культурна-асьветную работу сярод беларускага насельніцтва Польшчы. Пры таварыстве працуюць бібліятэкі, клюбы, калектывы мастацкай самадзейнасьці. БГКТ ёсьць заснавальнікам тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва».

Каментары42

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў7

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

У зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы ўпершыню за 30 гадоў памянялася галоўная трэнерка2

Том Холанд стаў самым касавым акцёрам усіх часоў2

Армянскі пасол не вернецца ў Мінск, пакуль Лукашэнка не папросіць прабачэння1

У Рэчыцкім раёне сустрэча з ласём ператварыла BMW у кучу металалому

Санкцыі ЕС супраць Расіі ўдалося працягнуць усяго на тыдзень. Адзінства разбілася аб двух расійскіх алігархаў2

Беларуска некалькі месяцаў падманвала касы самаабслугоўвання ў краме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць